Brother ADS-1200, ADS-1700W Setup Guide

Page 1

Інструкцыя па хуткім усталяванні

Апошнія версіі інструкцый даступныя на вэб-сайце Brother Solutions Center па спасылцы: support.brother.com
Некаторыя мадэлі даступныя не ва ўсіх краінах.
Калі не пазначана іншае, на ілюстрацыях у гэтай інструкцыі паказана мадэль ADS-1700W.
Перад тым як наладжваць прыладу, прачытайце прыведзеную ніжэй Інструкцыю па бяспецы прылады.
ПАПЯРЭДЖАННЕ

Распакоўка прылады і праверка кампанентаў

1
Знак ПАПЯРЭДЖАННЕ пазначае патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая, калі яе не прадухіліць, можа прывесці да смерці альбо сур’ёзных траўмаў.
Кампаненты, якія ўваходзяць у камплект, могуць адрознівацца ў залежнасці ад краіны.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Гэты прадукт запакаваны ў поліэтыленавы пакет. Каб пазбегнуць смерці немаўлят і дзяцей ад удушша, неабходна трымаць пакаванне далей ад іх. Пакет — не цацка.
Выкарыстоўвайце толькі той адаптар пераменнага току, які ўваходзіць у камплект разам з прадуктам.
ЗАЎВАГА
Мы рэкамендуем захоўваць арыгінальную ўпакоўку на выпадак транспарціроўкі прылады.
Каб усталяваць лакальнае падлучэнне да камп’ютара, выкарыстоўвайце кабель з інтэрфейсам micro USB
2.0 або micro USB 3.0. Гэтыя кабелі не ўваходзяць у камплект пастаўкі.
Для атрымання дадатковай інфармацыі гл. «OnlineUser’sGuide»(Інтэрактыўнаяінструкцыя карыстальніка).
Мы рэкамендуем выкарыстоўваць кабель micro USB 3.0 для сканавання ў рэжыме Bus Power Mode (Рэжым сілкавання па шыне) (ADS-1200).
Secure Network Access (Бяспечны доступ да сеткі)
Пароль вашай прылады па змаўчанні (яму папярэднічае надпіс «Pwd») указаны на наклейцы ў ніжняй частцы сканера. Мы настойліва рэкамендуем вам змяніць яго, каб абараніць вашу прыладу ад несанкцыянаванага доступу.
Гарантыйны
талон
Дыск для
ўсталявання
Адаптар
пераменнага току
Інструкцыя па
хуткім усталяванні /
Інструкцыя па
бяспецы прылады

Падрыхтоўка прылады

2
Падлучыце адаптар
пераменнага току.

Наладка прылады (толькі для мадэлі ADS-1700W)

3
Выберыце мову
Націсніце (Мова).
Задайце дату і час
Націсніце
(Дата і час).
(Settings) (Налады) > Initial Setup (Першапачатковая наладка) > Local Language
(Settings) (Налады) > Initial Setup (Першапачатковая наладка) > Date & Time
Адкрыйце верхняе
вечка.
ЗАЎВАГА
Перад загрузкай дакументаў у Аўтападатчык (АПД) распраўце пачак паперы веерам і размясціце лісты ўступамі, як паказана на ілюстрацыі на верхнім вечку прылады.
BLS Версія B
1
Page 2

Падлучэнне прылады і ўсталяванне праграмнага забеспячэння

4
Выберыце патрэбны метад сканавання. Прылада ADS-1200 не падтрымлівае падлучэнне да сеткі.
Выкарыстанне сканера з камп’ютарам
Падлучэнне да сеткі праз
®
Wi-Fi
Выкарыстанне сканера з мабільнай прыладай
Падлучэнне да сеткі праз Wi-Fi
A
USB-кабель для падлучэння да камп’ютара
Выкарыстанне сканера з камп’ютарам
A
Камп’ютары Mac і Windows
Спампуйце поўны пакет драйвераў і праграмнага забеспячэння з вэб-сайта Brother Solutions Center. Для Windows: support.brother.com/windows Для камп’ютараў Mac: support.brother.com/mac Каб пачаць усталяванне, двойчы націсніце спампаваны файл, а затым выканайце інструкцыі на экране.
- Камп’ютар з падлучэннем
- Камп’ютар без
®
да сеткі
падлучэння да сеткі
Пасля завяршэння перазапусціце камп’ютар. Каб выканаць сканаванне з дапамогай камп’ютара, неабходна ўсталяваць праграмнае забеспячэнне, якое ідзе ў камплекце са сканерам. Для атрымання дадатковай інфармацыі гл. «Online User’s
Guide»(Інтэрактыўная інструкцыякарыстальніка).
A
Б
Выкарыстанне сканера ў якасці асобнай прылады
Падлучэнне да сеткі праз
®
Wi-Fi
- Камп’ютар з падлучэннем да сеткі
- Камп’ютар без падлучэння да сеткі
Заканчэнне
A
Б
Б
Выкарыстанне сканера з мабільнай прыладай або ў якасці асобнай прылады
®
(падлучэнне да сеткі праз Wi-Fi
1. > Setup Wizard наладкі) > Yes (Так).
2. Выберыце ідэнтыфікатар SSID. Увядзіце сеткавы ключ.
3. На LCD-дысплеі адлюстроўваецца Connected (Падлучана).
(Майстар
(толькі для прылады ADS-1700W))
Калі сканер выкарыстоўваецца з мабільнай прыладай
Калі сканер выкарыстоўваецца ў якасці асобнай прылады
На сваёй мабільнай прыладзе спампуйце з крамы App Store або Google Play™ і ўсталюйце бясплатную праграму
Brother iPrint&Scan.
Заканчэнне
Заканчэнне
ЗАЎВАГА
Калі вы не можаце знайсці SSID або сеткавы ключ, звярніцеся да свайго сістэмнага адміністратара ці вытворцы бесправадной кропкі доступу/маршрутызатара.
Калі вы не можаце падлучыцца да сеткі:
1. Праверце правільнасць налад WLAN (Бесправадная лакальная сетка).
2. Уключыце WLAN (Бесправадная лакальная сетка): Націсніце
WLAN (Бесправадная лакальная сетка), WLAN Enable (Уключыць WLAN (Бесправадная лакальная сетка)), а затым On (Укл.).
(Settings) (Налады), Network (Сетка),
Brother SupportCenter — гэта праграма для мабільных прылад, якая ўтрымлівае апошнюю інфармацыю аб падтрымцы вашай прылады Brother. Каб спампаваць і ўсталяваць яе на мабільную прыладу, наведайце
краму App Store або Google Play™.
2
Page 3

Інструкцыя па бяспецы прылады

Сімвалы і абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай інструкцыі

У гэтай інструкцыі выкарыстоўваюцца наступныя сімвалы і абазначэнні:
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Знак ПАПЯРЭДЖАННЕ пазначае патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая, калі яе не прадухіліць, можа прывесці да смерці альбо сур’ёзных траўмаў.
АСЦЯРОЖНА
Знак АСЦЯРОЖНА пазначае патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая, калі яе не прадухіліць, можа прывесці да нязначных траўмаў ці траўмаў сярэдняй цяжкасці.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Знак ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ пазначае патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая, калі яе не прадухіліць, можа прывесці да пашкоджання маёмасці ці страты функцыянальнасці прылады.

Заўвага аб складанні і выданні

Дадзеная інструкцыя па эксплуатацыі складзена і апублікавана, каб даць на момант публікацыі апошнюю інфармацыю па бяспечным выкарыстанні прылады. Інфармацыя, якая змяшчаецца ў гэтай інструкцыі, можа быць зменена.
Для атрымання апошняй версіі інструкцыі перайдзіце па спасылцы: support.brother.com/manuals

Выберыце бяспечнае месца для прылады

Пастаўце прыладу на плоскую ўстойлівую паверхню, якая не будзе падвяргацца ўдарам ці вібрацыі, напрыклад на стол. Выбірайце для ўстаноўкі памяшканне, у якім падтрымліваецца тэмпература ў дыяпазоне ад 5 °C да 35 °C, а вільготнасць ад 20% да 80% (без кандэнсацыі).
ЗАЎВАГА
Знак ЗАЎВАГА паведамляе, як рэагаваць на сітуацыі, якія могуць узнікаць, або дае парады па іншых функцыях сканавання.
Значкі забароны паказваюць на дзеянні, якія нельга выконваць.
Гэты значок азначае, што нельга выкарыстоўваць вогненебяспечныя аэразолі.
Гэты значок азначае, што нельга выкарыстоўваць такія арганічныя растваральнікі, як спірт і іншыя вадкасці.
Значкі небяспекі паражэння электрычным токам папярэджваюць пра рызыку атрымаць электрычны ўдар.
Значкі небяспекі ўзгарання папярэджваюць аб магчымасці пажару.
Значкі адключэння электрасілкавання паказваюць, што неабходна адключыць прыладу ад сеткі электрасілкавання.
Толькі для мадэлі ADS­1700W Courier New
Выконвайце ўсе папярэджанні і інструкцыі, паказаныя на прыладзе і адаптары пераменнага току (прылада і адаптар далей сумесна будуць звацца «прылада»).
Тэкст, набраны шрыфтам Courier New, пазначае паведамленні на LCD-дысплеі прылады.
ЗАЎВАГА
На ілюстрацыях у гэтай інструкцыі паказана мадэль ADS-1700W.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
НЕ падвяргайце прыладу ўздзеянню прамых сонечных прамянёў, высокіх тэмператур, адкрытага полымя, каразійных газаў, вільгаці або пылу. НЕ стаўце прыладу на дыван або палавік, каб абараніць яе ад уздзеяння пылу. Гэта можа стварыць рызыку кароткага замыкання або ўзгарання. Гэта таксама можа прывесці да пашкоджання прылады і/або вывесці яе са строю.
3
Page 4
Інструкцыя па бяспецы прылады
Пераканайцеся, што ні адна з частак прылады
НЕ ўстанаўлівайце прыладу побач з радыятарамі ацяплення, абагравальнікамі, кандыцыянерамі, вадой, хімічнымі рэчывамі або прыладамі, якія змяшчаюць магніты або якія ствараюць магнітныя палі. Гэта можа стварыць рызыку кароткага замыкання ці ўзгарання ў выпадку трапляння вады ў прыладу (у тым ліку кандэнсату ад награвання, ад кандыцыянера і/або вентыляцыйнага абсталявання, якога можа быць дастаткова, каб выклікаць кароткае замыканне ці прывесці да ўзгарання).
НЕ стаўце прыладу побач з хімічнымі рэчывамі ці побач з месцам, дзе магчыма ўцечка хімічных рэчываў. У прыватнасці, арганічныя растваральнікі або іншыя хімічныя вадкасці могуць расплавіць або растварыць корпус і/або кабелі, у выніку чаго магчыма рызыка ўзгарання або паражэння электрычным токам. Яны таксама могуць выклікаць збоі ў працы прылады ці прывесці да яе абясколервання.
не выступае за стол ці за падстаўку, дзе знаходзіцца прылада. Пераканайцеся, што прылада стаіць на плоскай, гарызантальнай і ўстойлівай паверхні, якая не будзе падвяргацца ўздзеянню вібрацыі. Невыкананне гэтых патрабаванняў можа выклікаць падзенне прылады, а гэта, у сваю чаргу, прывесці да траўмаў.
НЕ стаўце прыладу на няўстойлівай або нахільнай калясцы, падстаўцы ці стале або на любой нахіленай/нахільнай паверхні. Прылада можа ўпасці, што можа прывесці да траўмаў і сур’ёзных пашкоджанняў прылады. Існуе дадатковая рызыка нанясення траўмы пабітым шклом сканера.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
НЕ стаўце прадметы зверху прылады.
НЕ ўстанаўлівайце прыладу побач
з крыніцамі перашкод, такімі як гучнагаварыцелі або базы бесправадных тэлефонаў, якія не з’яўляюцца прадуктамі Brother. Гэта можа паўплываць на працу электронных кампанентаў прылады.
Шчыліны і адтуліны ў корпусе, ззаду або знізу прылады прызначаны для яе вентыляцыі. Прыладу неабходна ставіць так, каб яна не кантактавала са сценкамі ці з іншым абсталяваннем, так, каб гэтыя адтуліны не былі заблакаваны або закрыты. Блакаванне вентыляцыі прылады стварае небяспеку перагрэву і/або ўзгарання.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Заўсёды стаўце прыладу на цвёрдую паверхню і не пакідайце яе на ложку, канапе, дыване або аналагічнай мяккай паверхні.
НЕ ўсталёўвайце прыладу ўнутр убудаванай канструкцыі.
АСЦЯРОЖНА
Пазбягайце ўсталявання прылады там, дзе ходзіць шмат людзей. Калі прыладу трэба ўсталяваць у падобнай зоне, пераканайцеся, што яна знаходзіцца ў бяспечным месцы, дзе яе не могуць выпадкова перакуліць, што можа прывесці да траўмаў або сур’ёзнага пашкоджання прылады.

Агульныя меры бяспекі

ПАПЯРЭДЖАННЕ
Прылада запакавана ў пластыкавыя пакеты. Каб пазбегнуць небяспекі выпадковага задушвання немаўлят і дзяцей, трымайце гэта пакаванне далей ад іх. Пластыкавыя пакеты — не цацкі.
Ніколі не прасоўвайце прадметы ў шчыліны на корпусе прылады, бо яны могуць закрануць небяспечныя месцы пад напружаннем або выклікаць кароткае замыканне, у выніку чаго магчыма ўзгаранне або паражэнне электрычным токам. Калі ўнутр прылады патрапілі металічныя прадметы, вада або іншыя вадкасці, адразу адключыце прыладу ад электраразеткі. Звяжыцеся з дылерам Brother або са службай падтрымкі кліентаў Brother.
Кабелі і шнуры прылады трэба размяшчаць так, каб не было рызыкі спатыкання.
4
Page 5
Інструкцыя па бяспецы прылады
НЕ выкарыстоўвайце гаручыя рэчывы, аэразолі любога тыпу або арганічныя растваральнікі/вадкасці, якія змяшчаюць спірт або аміяк, для ачысткі прылады ўнутры ці звонку. Гэта можа прывесці да ўзгарання або паражэння электрычным токам.
НЕ разбірайце і не змяняйце канструкцыю прылады, бо гэта можа прывесці да ўзгарання ці паражэння электрычным токам. Калі прылада патрабуе рамонту, звяжыцеся з дылерам Brother або са службай падтрымкі кліентаў Brother.
НЕ выкарыстоўвайце пашкоджаны адаптар пераменнага току.
НЕ кладзіце цяжкія прадметы на адаптар пераменнага току, не пашкоджвайце і не змяняйце яго канструкцыю. Не згінайце шнур і не цягніце за яго.
Калі ў некаторых частках прылады зачыняць вечкі (затушаваныя) з сілай, то гэта можа прывесці да траўмы. Будзьце ўважлівыя, калі кладзяце руку ў месцах, якія паказаны на ілюстрацыях.
НЕ пераносьце прыладу, трымаючы яе за верхняе вечка. Інакш прылада можа выслізнуць з рук. Падчас пераноскі прылады заўсёды размяшчайце рукі пад усёй прыладай.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА скідваць адаптар пераменнага току, наносіць па ім удары і пашкоджваць яго іншым чынам.
НЕ дакранайцеся да прылады падчас навальніцы. Калі прылада выкарыстоўваецца падчас навальніцы, можа існаваць невялікая рызыка паражэння электрычным токам ад удару маланкі.
НЕ выкарыстоўвайце прыладу побач з любымі вадкасцямі, напрыклад, каля ванны, ракавіны, кухоннай мыйкі або пральнай машыны, у сырым падвале ці побач з басейнам.
АСЦЯРОЖНА
НЕ сціскайце прыладу і не кладзіце на яе цяжкія прадметы, выкарыстоўвайце яе толькі па назначэнні.
Каб пазбегнуць трапляння пальцаў пад ролікі, дачакайцеся, пакуль прылада выкіне лісты.
Падчас працы з прыладай пазбягайце зацягвання ў яе адзення (у прыватнасці, рукавы, гальштукі і г. д.), валасоў або аксесуараў, бо гэта можа прывесці да траўмы. У выпадку, калі прадмет зацягнуты ў прыладу, адразу адключыце яе ад крыніцы сілкавання.
НЕ размахвайце адаптарам пераменнага току і не гуляйце з ім. Невыкананне гэтага можа прывесці да траўмаў як вас, так і іншых людзей.
5
Page 6
Інструкцыя па бяспецы прылады
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
(толькі для мадэлі ADS-1700W) НЕ дакранайцеся да сэнсарнага экрана адразу пасля падлучэння адаптара пераменнага току або ўключэння прылады. Гэта можа прывесці да няспраўнасці.

Бяспечнае падлучэнне прылады

ПАПЯРЭДЖАННЕ
НЕ цягніце шнур сілкавання за сярэдзіну. НЕ стаўце рэчы на шнур сілкавання. НЕ стаўце прыладу там, дзе людзі могуць хадзіць па шнуры. Гэта можа прывесці да паражэння электрычным токам ці ўзгарання.
Кампанія Brother настойліва раіць НЕ выкарыстоўваць падаўжальнікі ніякага тыпу. Невыкананне гэтых мер бяспекі можа прывесці да ўзгарання, паражэння электрычным токам або пашкоджання прылады.
Унутры прылады знаходзяцца высакавольтныя электроды. Перад тым як атрымаць доступ да ўнутранай часткі прылады (для бягучага абслугоўвання, напрыклад для ачысткі), пераканайцеся, што адаптар пераменнага току адключаны ад электраразеткі або ад самой прылады.
НЕ дакранайцеся да адаптара пераменнага току мокрымі рукамі. Гэта можа прывесці да паражэння электрычным токам.
НЕ падлучайце яе да крыніцы пастаяннага току ці інвертара. Гэта можа прывесці да паражэння электрычным токам. Калі вам невядомы дакладныя параметры крыніцы сілкавання, звярніцеся да кваліфікаванага электрыка.
Пры адключэнні адаптара пераменнага току ад прылады або ад разеткі заўсёды трымайце і цягніце яго за раздым, а не за кабель. Невыкананне гэтага можа прывесці да пашкоджання шнура сілкавання, узгарання, паражэння электрычным токам, ці шнур можа зламацца.
Абавязкова ўстаўляйце вілку адаптара пераменнага току ў электрычную разетку да ўпору. Не выкарыстоўвайце электраразетку, якая не трымаецца надзейна на месцы. Калі вілка адаптара пераменнага току не да канца ўстаўлена ў электраразетку, існуе небяспека награвання і ўзгарання адаптара.
Заўсёды выкарыстоўвайце толькі той адаптар пераменнага току, які ўваходзіць у камплект, і падлучайце адаптар да электраразеткі з тымі параметрамі напружання, якія пазначаны ў «Specications»у «Online User’s Guide» (Інтэрактыўнаяінструкцыякарыстальніка). Невыкананне гэтага можа прывесці да траўмаў ці пашкоджання прылады і іншай маёмасці. Кампанія Brother не нясе ніякай адказнасці за любыя няшчасныя выпадкі або пашкоджанні ў выніку карыстання адаптарам пераменнага току, які не ўваходзіць у камплект.
НЕ падлучайце адаптар пераменнага
НЕ выкарыстоўвайце прыладу, калі шнур сілкавання зношаны або пашкоджаны, гэта можа прывесці да паражэння электрычным токам ці ўзгарання.
току, які ўваходзіць у камплект, да іншага абсталявання.
НЕ падавайце празмерную нагрузку на адаптар пераменнага току.
6
Page 7
Інструкцыя па бяспецы прылады
АСЦЯРОЖНА
Калі не збіраецеся выкарыстоўваць прыладу на працягу доўгага перыяду часу, адключыце адаптар пераменнага току ад электраразеткі.

Абслугоўванне прылады

НЕ спрабуйце самастойна рамантаваць прыладу. Адкрыццё або зняцце кажухоў можа падвергнуць вас небяспецы ўздзеяння высокага напружання і стаць прычынай узнікнення іншых небяспечных сітуацый, а таксама можа прывесці да анулявання гарантыі. Звяжыцеся з дылерам Brother або са службай падтрымкі кліентаў Brother.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Калі прылада ўпала або яе корпус быў пашкоджаны, існуе магчымасць паражэння электрычным токам ці ўзгарання. Адключыце прыладу ад электраразеткі і звяжыцеся з дылерам Brother або са службай падтрымкі кліентаў Brother.

Гарантыя на прадукт і адказнасць

Ніякая інфармацыя з дадзенай інструкцыі не павінна ўплываць на існуючую гарантыю на прадукт і не можа лічыцца дадатковай гарантыяй на прадукт. Невыкананне мер бяспекі, пералічаных у гэтай інструкцыі, можа ануляваць гарантыю на прыладу.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Выкарыстоўвайце толькі той адаптар пераменнага току, які пастаўляецца разам з дадзенай прыладай.
Гэту прыладу неабходна ўсталёўваць побач з электрычнай разеткай са зручным доступам. У выпадку надзвычайнага здарэння неабходна адключыць адаптар пераменнага току ад электраразеткі, каб цалкам выключыць сілкаванне.

Уключэнне і выключэнне WLAN (Бесправадная лакальная сетка) (толькі для мадэлі ADS-1700W)

Калі прылада становіцца надзвычай гарачай, з’яўляецца дым, моцны пах, або калі на яе выпадкова пралілі вадкасць, адразу адключыце прыладу ад электраразеткі. Звяжыцеся з дылерам Brother або са службай падтрымкі кліентаў Brother.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Калі пры выкананні інструкцый па эксплуатацыі прылада не працуе нармальна, можна рэгуляваць функцыянаванне прылады пры дапамозе толькі тых сродкаў, якія дазволены інструкцыяй па эксплуатацыі. Рэгуляванне пры дапамозе іншых сродкаў можа прывесці да пашкоджання прылады, і, каб сістэма пачала функцыянаваць у нармальным рэжыме працы, часта патрэбна шматпланавая праца кваліфікаванага спецыяліста.
1 Націсніце (Settings) (Налады).
2 Націсніце Network (Сетка).
3 Націсніце WLAN (Бесправадная лакальная
сетка).
4 Націсніце ▲ ці ▼, каб вывесці на экран WLAN
Enable (Уключэнне бесправадной лакальнай
сеткі).
5 Націсніце WLAN Enable (Уключэнне
бесправадной лакальнай сеткі).
6 Націсніце On (Укл.) (ці Off (Выкл.)).
7
Page 8
Інструкцыя па бяспецы прылады

Звесткі па ўтылізацыі ў адпаведнасці з дырэктывамі ЕС аб утылізацыі электрычнага і электроннага абсталявання (WEEE) і дырэктывамі пра элементы сілкавання

Маркіроўка для прылады
Толькі для Еўрапейскага саюза
Прылада ці элемент сілкавання пазначаецца адным з вышэй адлюстраваных сімвалаў. Ён паказвае, што пасля заканчэння тэрміна службы прылады ці элемента сілкавання яго неабходна ўтылізаваць асобна ад бытавога смецця ў адпаведным пункце збору.
Маркіроўка для элемента
сілкавання
Усе гандлёвыя знакі і назвы, якія змяшчаюцца на таварах, дакументацыі і іншых матэрыялах кампаніі Brother, з’яўляюцца гандлёвымі знакамі або зарэгістраванымі гандлёвымі знакамі адпаведных кампаній.
Укладанне і публікацыя
Гэта інструкцыя складзена і апублікавана пад кантролем Brother Industries, Ltd., і ўключае ў сябе апошнія апісанні і тэхнічныя характарыстыкі прылады.
Яе змесціва і тэхнічныя характарыстыкі могуць быць зменены без папярэдняга апавяшчэння.
Кампанія Brother пакідае за сабой права без папярэджання змяняць тэхнічныя характарыстыкі і звесткі, якія змяшчаюцца ў інструкцыі, і не нясе адказнасці за любую шкоду (у тым ліку ўскосную), якая ўзнікла ў выніку выкарыстання прыведзенай у інструкцыі інфармацыі, у тым ліку ў тых выпадках, калі яна змяшчае друкарскія і іншыя памылкі, звязаныя з выданнем.
Аўтарскае права і ліцэнзіі
© 2019 Brother Industries, Ltd. Усе правы абаронены.

Заўвагі адносна ліцэнзавання праграм з адкрытым зыходным кодам

Гандлёвыя знакі

BROTHER з’яўляецца гандлёвым знакам або зарэгістраваным гандлёвым знакам кампаніі Brother Industries, Ltd.
Android і Google Play з’яўляюцца гандлёвымі знакамі кампаніі Google Inc.
Apple, App Store, Mac, macOS і Safari з’яўляюцца гандлёвымі знакамі кампаніі Apple Inc., якія зарэгістраваны ў Злучаных Штатах і/ці іншых краінах.
Nuance, лагатып Nuance, Power PDF і PaperPort з’яўляюцца гандлёвымі знакамі або зарэгістраванымі гандлёвымі знакамі кампаніі Nuance Communications, Inc. ці яе партнёраў у Злучаных Штатах і/ці іншых краінах.
WPA, WPA2, Wi-Fi Protected Access і Wi-Fi Protected Setup з’яўляюцца гандлёвымі знакамі Wi-Fi Alliance.
Wi-Fi, Wi-Fi Alliance і Wi-Fi Direct з’яўляюцца зарэгістраванымі гандлёвымі знакамі Wi-Fi Alliance.
Intel з’яўляецца гандлёвым знакам карпарацыі Intel Corporation у ЗША і/або іншых краінах.
Усе кампаніі, праграмнае забеспячэнне якіх згадана ў гэтай інструкцыі, маюць асаблівыя ліцэнзійныя пагадненні для праграм, якія абаронены аўтарскім правам.
У камплект пастаўкі дадзенай прылады ўваходзіць праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам. Каб азнаёміцца з заўвагамі адносна ліцэнзавання праграм з адкрытым зыходным кодам, перайдзіце на вэб-сайт Brother Solutions Center па спасылцы: support.brother.com

Служба падтрымкі кліентаў Brother

Служба падтрымкі кліентаў

Каб атрымаць кантактную інфармацыю мясцовага аддзялення Brother, перайдзіце на сайт па спасылцы: www.brother.com

Адрасы сэрвісных цэнтраў

Для атрымання кантактнай інфармацыі сэрвісных цэнтраў у Еўропе, звяжыцеся з вашым мясцовым офісам кампаніі Brother. Адрасы і тэлефоны сэрвісных цэнтраў у Еўропе даступныя на старонцы: www.brother.com, дзе неабходна выбраць сваю краіну.
8
Page 9
Інструкцыя па бяспецы прылады

Незаконнае выкарыстанне сканавальнага абсталявання

Капіраванне пэўных тэкстаў альбо дакументаў з намерам здзейсніць махлярства з’яўляецца злачынствам. Ніжэй прыведзены няпоўны пералік дакументаў, копіі якіх рабіць незаконна. У выпадку ўзнікнення сумненняў у сувязі з пэўным элементам або дакументам мы раім звярнуцца да юрыста і/ці ў адпаведную дзяржаўную ўстанову:
Грошы Аблігацыі ці іншыя пазыковыя сертыфікаты Дэпазітныя сертыфікаты Дакументы, якія датычацца службы ва
ўзброеных сілах або ваеннага абавязку
Пашпарты Паштовыя маркі (гашаныя і нягашаныя) Іміграцыйныя дакументы Дакументы для атрымання грашовай
дапамогі
Чэкі і вэксалі дзяржаўных устаноў Апазнавальныя знакі і знакі адрознення
Нельга капіраваць дакументы, абароненыя аўтарскім правам, за выключэннем пункта аб добрасумленным выкарыстанні, які адносіцца да раздзелаў дакумента, абароненага аўтарскім правам. Капіраванне дакумента ў некалькіх асобніках сведчыць пра злоўжыванне. Творы мастацтва лічацца дакументамі, якія абаронены аўтарскім правам.
9
Page 10
Інструкцыя па бяспецы прылады

Тэхнічныя характарыстыкі

ADS-1200 ADS-1700W
Аб’ём памяці Стандартны 256 Мб 512 Мб Электрасілкаванне (адаптар пераменнага току) Пераменны ток: 220-240 В, 50/60 Гц LCD-дысплей (вадкакрышталічны дысплей)
Спажыванне энергіі
2
Сканаванне Рэжым гатоўнасці Рэжым чакання Прыблізна 1,3 Вт Прыблізна 1,6 Вт Рэжым «Выключэння сілкавання» Прыблізна 0,1 Вт Прыблізна 0,1 Вт
Памеры
1
3
4
Прыблізна 8 Вт Прыблізна 9 Вт Прыблізна 3,2 Вт Прыблізна 4,5 Вт
83 мм
Каляровы сэнсарны LCD-дысплей (TFT), 2,8 цалі (71,1 мм)
300 мм
103 мм
207,1 мм
300 мм
207,2 мм
Тэмпература Працоўная 5-35 °C
Пры захоўванні 0-40 °C
Вільготнасць Працоўная 20-80 %
Пры захоўванні 10-90 %
АПД (аўтападатчык) Не больш 20 старонак (Папера: 80 г/м2
фармат A4 або менш, чым 2 мм)
Памеры дакумента Шырыня 51-215,9 мм
Даўжыня Папера ў адзін ліст: 51-863 мм
Шматстаронкавы: 70-297 мм
1
Памер па дыяганалі.
2
Памер пры падлучэнні прылады да камп’ютара.
3
Пры двухбаковым (дуплексным) сканаванні.
4
Калі ўсе сеткавыя парты актываваны і падлучаны.
10
Page 11
Наш вэб-сайт:
www.brother.com
www.brotherearth.com
D011D9001s
Loading...