Brother QL-570 Quick Guide

Page 1
Беларуская
QL-570
к
Прылада для друку этыкета
Кароткая даведачная
інструкцыя
Перш чым эксплуатаваць гэту прыладу ўважліва прачытайце і вывучыце дадзеную інструкцыю. Рэкамендуецца захаваць дадзеную інструкцыю ў зручным месцы для выкарыстання ў будучым.
LBD601001
www.brother.com
Page 2
Дзякуй за набыццё прылады для друку этыкетак Brother QL-570.
Перад эксплуатацыяй прылады Brother QL-570 уважліва прачытайце дадзеную інструкцыю і захоўвайце яе ў зручным месцы для выкарыстання ў будучым.
Абслугоўванне і падтрымка прапануюцца толькі тым карыстальнікам, якія зарэгістравалі свае прылады на нашым вэб-сайце. Мы рэкамендуем вам скарыстацца гэтай магчымасцю, каб зарэгістравацца на нашым вэб-сайце па адрасе:
Інтэрнэт-рэгістрацыя карыстальнікаў
http://register.eu.brother.com/
Старонка інтэрнэт-падтрымкі
http://solutions.brother.com/
ЗАЎВАГА: Акрамя таго, на гэтыя вэб-сайты можна перайсці са старонкі інтэрнэт-
рэгістрацыі карыстальнікаў, якая паказваецца напрыканцы ўсталявання праграмнага забеспячэння. Чакаем на вашу рэгістрацыю.
Page 3
Беларуская
Агульная інфармацыя••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 2

Змест

Меры бяспекі •••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 3
Агульныя меры бяспекі••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 5
1 Распакаванне прынтара QL-570•••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 7 2 Апісанне дэталяў ••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 8
Асноўная друкавальная прылада•••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 8
3 Падлучэнне да крыніцы сілкавання ••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 8 4 Выманне ахоўнага аркуша ••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 9 5 Устаноўка рулона DK•••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 10 6 Варыянты этыкетак •••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 11 7 Святлодыёдны індыкатар •••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 12 8 Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі •••••••••••••••••••••••••••••••••••• 13
1
Page 4
2

Агульная інфармацыя

Паведамленне пра складанне і публікацыю
Дадзеная інструкцыя складзена і апублікавана пад кантролем кампаніі Brother Industries, Ltd. і змяшчае апошнія апісанні і тэхнічныя характарыстыкі вырабу.
Прыведзеныя ў ёй звесткі і тэхнічныя характарыстыкі вырабу могуць быць зменены без папярэджання.
Кампанія Brother пакідае за сабой права без папярэджання змяняць тэхнічныя характарыстыкі і звесткі, якія змяшчаюцца ў інструкцыі, і не нясе адказнасці за якую-кольвек шкоду (у тым ліку ўскосную), якая ўзнікла ў выніку выкарыстання прыведзенай ў інструкцыі інфармацыі, у тым ліку ў тых выпадках, калі яна змяшчае друкарскія і іншыя памылкі, звязаныя з публікацыяй. Здымкі экрана, прыведзеныя ў інструкцыі, могуць адрознівацца ў залежнасці ад аперацыйнай сістэмы або мадэлі вашага прынтара.
© 2014 Brother Industries, Ltd.
Гандлёвыя знакі
Назва Brother зяўляецца зарэгістраваным гандлёвым знакам кампаніі Brother Industries, Ltd. © 2014 Brother Industries, Ltd. Усе правы захаваныя. Microsoft, Windows Vista, Windows Server і Windows з’яўляюцца зарэгістраванымі
гандлёвымі знакамі або гандлёвымі знакамі карпарацыі Microsoft у ЗША і іншых краінах. Apple, Macintosh і Mac OS з’яўляюцца гандлёвымі знакамі кампаніі Apple Inc., зарэгістраванымі ў ЗША і іншых краінах. Назвы іншага праграмнага забеспячэння або прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым дакуменце, з знакамі адпаведных уладальнікаў. Кожная кампанія, праграмнае забеспячэнне якой згадваецца ў дадзенай інструкцыі, валодае адпаведным ліцэнзійным пагадненнем, якое рэгулюе выкарыстанне яе праграмных прадуктаў. Усе іншыя назвы марак і прадуктаў, якія згадваюцца ў гэтай інструкцыі карыстальніка, з’яўляюцца зарэгістраванымі гандлёвымі знакамі адпаведных уладальнікаў.
’яўляюцца гандлёвымі знакамі або зарэгістраванымі гандлёвымі
Сімвалы, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай інструкцыі
Ніжэй прыводзяцца сімвалы, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай інструкцыі:
Гэтым сімвалам пазначаны важныя звесткі або ўказанні, якія павінны выконвацца. Іх невыкананне можа прывесці да траўмаў, а таксама пашкоджання або няправільнай працы прылады.
Гэтым сімвалам пазначаны звесткі або ўказанні, якія дапамагаюць лепш зразумець працу прылады і выкарыстоўваць яе больш эфектыўна.
Page 5
Беларуская
Уважліва прачытайце ўказанні, выкладзеныя ў гэтай інструкцыі, і захавайце яе для

Меры бяспекі

далейшага выкарыстання. Уліч вайце ўсе папярэджанні і выконвайце ўсе інструкцыі, пазначаныя на прыладзе.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
УВАГА
Ніжэй прыводзяцца сімвалы, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай інструкцыі:
Дзеянне ЗАБАРОНЕНА. ЗАБАРАНЯЕЦЦА разбіраць выраб.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА падвяргаць выраб уздзеянню вады.
Абавязковае дзеянне. Адлучэнне.
Папярэджанне пра рызыку паражэння электрычным токам.
Такім сімвалам адзначаны інструкцыі, якія дазваляюць пазбегнуць траўмаў.
Такім сімвалам адзначаны інструкцыі, якія дазваляюць пазбегнуць пашкоджання прылады.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА дакранацца да пазначанай дэталі вырабу.
Бяспечнае выкарыстанне прылады
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Каб пазбегнуць узгарання, паражэння электрычным токам або іншых пашкоджанняў, выконвайце прыведзеныя ніжэй патрабаванні.
Прылада
Падчас навальніцы неадкладна спыніце выкарыстанне прылады і выміце шнур сілкавання з разеткі. У адваротным выпадку існуе верагоднасць паражэння разрадам маланкі.
Не дакранайцеся да металічных дэталяў каля друкавальнай галоўкі. Друкавальная галоўка моцна награваецца падчас выкарыстання і застаецца вельмі гарачай адразу пасля выкарыстання. Не дакранайцеся да яе непасрэдна рукамі.
Правільна ўтылізуйце пластыкавыя
і трымайце іх у недаступных
пакеты для дзяцей месцах. Не надзявайце пакеты і не гуляйце з імі.
Калі падчас выкарыстання або захоўвання яна вылучае незвычайны пах, нагрэлася, змяніла колер або неадкладна спыніце яе эксплуатацыю, выняўшы шнур сілкавання з разеткі.
Забараняецца разбіраць выраб. Па ўсіх пытаннях адносна агляду, наладкі і рамонту прылады звяртайцеся ў краму, дзе яна была набыта, або ў бліжэйшы афіцыйны сервісны цэнтр.
прылады
дэфармавалася
вы заўважылі, што
,
Не кідайце і не ўдарайце прыладу, а таксама не дапускайце іншых сілавых уздзеянняў на яе.
Не трымайце і не падымайце прыладу за накрыўку аддзялення для Яна можа аддзяліцца, што прывядзе да падзення і пашкоджання прылады.
Не дапускайце прыладу.
Не эксплуатуйце прыладу, калі ў яе патрапілі пабочныя прадметы. Пры траплянні ў прыладу вады або пабочных прадметаў адлучыце шнур ад разеткі і выміце пабочны прадмет. Пры неабходнасці звярніцеся ў краму, дзе была набыта прылада, або ў бліжэйшы афіцыйны сервісны цэнтр.
Не трымайце прыладу адной рукой. Яна можа выслізнуць з рукі.
не разбірайце прыладу, каб
Ніколі пазбегнуць магчымага ўзгарання або паражэння электрычным токам. Гэта можа прывесці да паражэння электрычным токам або ўзгарання.
трапляння вільгаці на
3
рулона DK.
Page 6
4
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Не ачышчайце прыладу распушчальнікам для фарбы, бензолам, спіртам або іншымі арганічнымі растваральнікамі. Гэта можа прывесці да пашкоджання паверхні. Працірайце прыладу толькі мяккай сухой тканінай.
Каб пазбегнуць узгарання, паражэння электрычным токам або іншых пашкоджанняў, выконвайце прыведзеныя ніжэй патрабаванні.
Шнур сілкавання
Карыстайцеся для падлучэння прылады толькі той крыніцай сілкавання, якая адпавядае ўстаноўленым тэхнічным патрабаванням (220-240 В пераменнага току).
Карыстайцеся толькі шнуром сілкавання, які ўваходзіць у камплект пастаўкі прылады.
Не дакранайцеся да шнура сілкавання і вілкі мокрымі рукамі.
Не перагружайце электрычныя разеткі падлучэннем да іх вялікай колькасці прыбораў. Не падлучайце шнур сілкавання да пашкоджанай разеткі.
Забаронена разразаць, пашкоджваць і мадыфікаваць шнур сілкавання, а таксама ставіць на яго цяжкія прадметы.
Не змяшчайце на прыладу цяжкія прадметы і ёмістасці з вадой. Пры траплянні ў прыладу вады або пабочных прадметаў звярніцеся ў краму, дзе была набыта прылада, або ў бліжэйшы афіцыйны сервісны цэнтр. Эксплуатацыя прылады, у якую трапілі пабочныя прадметы або вада, можа прывесці да яе пашкоджання або да траўмаў.
Не выкарыстоўвайце пашкоджаны шнур сілкавання.
Правільна ўстаўляйце шнур сілкавання ў электрычную разетку.
Падлучаючы шнур сілкавання да разеткі або адлучаючы яго ад яе, заўсёды трымайцеся за вілку. Не цягніце за шнур сілкавання. Гэта можа прывесці да шнура.
пашкоджання
УВАГА
Каб пазбегнуць узгарання, паражэння электрычным токам або іншых пашкоджанняў, выконвайце прыведзеныя ніжэй патрабаванні.
Прылада
Электрычная разетка павінна размяшчацца ў зручным месцы побач з прыладай. Не дакранайцеся да блока абрэзкі. Гэта можа прывесці да траўмаў. Не змяшчайце прыладу пад прамымі сонечнымі промнямі, паблізу
награвальных прыбораў і іншых гарачых прадметаў, у пыльных і вільготных месцах, а таксама ў памяшканнях з вельмі высокай або нізкай тэмпературай. Гэта можа прывесці да няправільнай працы прылады.
Шнур сілкавання
Калі прыладу не плануецца выкарыстоўваць на працягу доўгага часу, выміце шнур сілкавання з электрычнай разеткі.
Блок абрэзкі
Не дакранайцеся да ляза блока абрэзкі. Падчас працы блока абрэзкі не адчыняйце верхнюю накрыўку.
Page 7
Беларуская
Усталяванне і захоўванне

Агульныя меры бяспекі

Змясціце прыладу на роўнай ўстойлівай паверхні (напрыклад, на стале).
Рулон DK (з этыкеткамі и стужкай DK)
Не кідайце рулон DK. У рулонах DK выкарыстоўваецца папера
і плёнка для тэрмадруку. Яны блякнуць пад уздзеяннем сонечнага святла і цяпла. Не выкарыстоўвайце рулоны DK для стварэння этыкетак, прызначаных для ўжытку па-за памяшканнямі, дзе вымагаюцца высокія патрабаванні да трываласці матэрыялаў.
Прылада
• Гэта прылада з’яўляецца высокадакладнай. Не кідайце і не ўдарайце прыладу,
а таксама не дапускайце іншых сілавых уздзеянняў на яе.
• Не трымайце і не падымайце прыладу за накрыўку аддзялення для рулона DK.
Яна можа аддзяліцца, што прывядзе да падзення і пашкоджання прылады.
• Прылада можа няправільна працаваць паблізу тэлевізара, радыёпрыёмніка і г. д.
Не выкарыстоўвайце яе паблізу прылад, якія могуць выклікаць электрамагнітныя перашкоды.
• Не ўстаўляйце пабочныя прадметы ў шчыліну выхаду этыкетак, USB-порт,
паслядоўны порт або LAN-порт.
• Выкарыстоўвайце толькі інтэрфейсны кабель (кабель USB), які ўваходзіць
у камплект пастаўкі.
• Калі прыладу не плануецца выкарыстоўваць на працягу доўгага часу, выміце
з яе рулон DK.
• Не друкуйце этыкеткі з адчыненай накрыўкай аддзялення для рулона DK.
Шнур сілкавання
Прылада павінна размяшчацца побач са стандартнай электрычнай разеткай,
якая знаходзіцца ў зручным месцы.
Рулон DK (з этыкеткамі и стужкай DK)
Выкарыстоўвайце толькі арыгінальныя прыстасаванні і расходныя матэрыялы
Brother, пазначаныя маркіроўкай або . Выкарыстанне іншых прыстасаванняў і расходных матэрыялаў забаронена.
Калі этыкетка прымацавана да мокрай, бруднай або тлустай паверхні, яна можа
лёгка адляпіцца. Перад прымацаваннем этыкеткі ачысціце паверхню, да якой этыкетка будзе прымацоўвацца.
У рулонах DK выкарыстоўваецца папера і плёнка для тэрмадруку, якая можа
блякнуць або адлеплівацца пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання, ветру або дажджу.
• Не падвяргайце рулоны DK уздзеянню прамых сонечных промняў, высокіх
тэмператур, павышанай вільготнасці і пылу. Захоўвайце іх у прахалодным цёмным месцы. Выкарыстоўвайце рулоны DK адразу пасля вымання іх з пакавання.
5
УВАГА
Не змяшчайце на прыладу цяжкія прадметы.
У залежнасці ад месца выкарыстання, матэрыялаў і вонкавых умоў, этыкетка можа адлеплівацца або прылеплівацца надта моцна, яе колер можа змяняцца, а выява пераносіцца на іншыя прадметы. Перад прымацаваннем этыкеткі неабходна ўлічваць вонкавыя ўмовы і матэрыялы. Каб выпрабаваць этыкетку, прымацуйце невялікі яе фрагмент да малапрыкметнага ўчастка патрэбнай паверхні.
Page 8
6
Не драпайце друкаваную паверхню этыкеткі пазногцямі або металічнымі прадметамі,
а таксама не дакранайцеся да яе вільготнымі, потнымі або змазанымі крэмам рукамі і г. д., бо гэта можа прывесці да змены яе колеру або ліняння.
Забараняецца прымацоўваць этыкеткі на людзей, жывёл і расліны.
Паколькі канец рулона DK не прымацаваны да шпулькі, апошняя этыкетка можа
быць абрэзана няправільна. У гэтым выпадку выміце астатнія этыкеткі, устаўце новы рулон DK і паўторна надрукуйце апошнюю этыкетку. Заўвага: З гэтай прычыны ў рулонах DK можа быць больш этыкетак DK, чым паказана на пакаванні.
• Пасля выдалення этыкеткі, прымацаванай да паверхні, на ёй можа застацца
частка выдаленай этыкеткі. Перш чым прымацоўваць новую этыкетку, заўсёды выдаляйце рэшткі папярэдняй.
У некаторых рулонах DK на этыкеткі нанесены трывалы клей. Такія этыкеткі
складана выдаліць пасля прымацавання.
Перш чым прымацоўваць этыкеткі на кампакт-дыскі і DVD-дыскі, азнаёмцеся
з адпаведнымі інструкцыямі да прайгравальніка кампакт-дыскаў і DVD-дыскаў.
Не прымацоўвайце этыкеткі на дыскі, якія будуць выкарыстоўвацца ў
прайгравальніках кампакт-дыскаў і DVD-дыскаў з прыёмнымі шчылінамі (напрыклад, у прайгравальніках кампакт-дыскаў у аўтамабілях).
Не спрабуйце выдаліць этыкетку, прымацаваную на кампакт-дыск або DVD-дыск,
таму што разам з ёй можна зняць пласт пакрыцця і пашкодзіць дыск.
Не прымацоўвайце этыкеткі на кампакт-дыскі і DVD-дыскі, прызначаныя для
нанясення выяў на іх паверхні з дапамогай струменевых прынтараў. Этыкеткі лёгка адлепліваюцца ад такіх дыскаў. Выкарыстанне дыскаў з адлепленымі этыкеткамі можа прывесці да страты або пашкоджання дадзеных, якія змяшчаюцца на дысках.
• Прымацоўвайце этыкеткі на дыскі толькі з дапамогай аплікатара, які ўваходзіць
у камплект пастаўкі адпаведных рулонаў. Невыкананне гэтага правіла можа прывесці да пашкоджання прайгравальніка кампакт-дыскаў і DVD-дыскаў.
• Карыстальнікі нясуць поўную адказнасць за прымацаванне этыкетак на кампакт-
дыскі і DVD-дыскі. Кампанія Brother не нясе адказнасці за страту або пашкоджанне дадзеных у выніку няправільнага выкарыстання этыкетак для дыскаў.
Кампакт-дыск і праграмнае забеспячэнне
Не драпайце кампакт-дыск і не падвяргайце яго ўздзеянню надта высокіх або нізкіх
тэмператур.
Не змяшчайце на кампакт-дыск цяжкія прадметы і не ўжывайце залішнюю сілу
пры абыходжанні з ім.
Выкарыстоўвайце праграмнае забеспячэнне, якое змяшчаецца на кампакт-дыску,
толькі з дадзенай прыладай. Дадатковыя звесткі гл. у ліцэнзійным пагадненні на кампакт-дыску. Гэта праграмнае забеспячэнне можна ўсталяваць на некалькіх камп’ютарах для выкарыстання на працы і г. д.
Page 9
Беларуская
Перад выкарыстаннем прынтара пераканайцеся ў тым, што камплект пастаўкі

1 Распакаванне прынтара QL-570

змяшчае пазначаныя ніжэй элементы. У выпадку адсутнасці або пашкоджання якіх-небудзь камплектуючых звярніцеся да мясцовага дылера кампаніі Brother.
QL-570
Кабель USB Кароткая даведачная інструкцыя
Кампакт-дыск «Software Installation Guide»
(Інструкцыя карыстальніка па праграмным забеспячэнні)
7
Шнур сілкавання (пераменны ток)
«DK Label & Tape Guide» (Інструкцыя да стужкі і этыкетак DK)
Вілка можа адрознівацца ў залежнасці ад краіны.
Рулон DK (стартавы рулон)
У камплект пастаўкі прынтара Brother QL-570 уваходзяць два стартавыя рулоны:
• рулон са 100 стандартнымі выразанымі этыкеткамі DK з адрасамі;
рулон з трывалай суцэльнай стужкай DK (62 мм).
Ачышчальны аркуш
Page 10
8

2 Апісанне дэталяў

Асноўная друкавальная прылада

Кнопка ПАДАЧЫ
Святлодыёдны ІНДЫКАТАР
Кнопка СІЛКАВАННЯ
Кнопка АБРЭЗКІ
Накрыўка аддзялення для рулона DK
Латок для этыкетак
Шнур
сілкавання
USB-порт
SFSD
Раздым сілкавання

3 Падлучэнне да крыніцы
сілкавання

Вілка можа адрознівацца ў залежнасці ад краіны.
Выгляд спераду Выгляд з тылу
Падлучыце шнур сілкавання да прынтара QL-570, а затым да электрычнай разеткі.
Перш чым падлучаць шнур да
разеткі, пераканайцеся ў тым, што на яе падаецца пераменны ток напружаннем 220-240 В.
Пасля працы з прынтарам QL-570
заўсёды адлучайце шнур сілкавання ад электрычнай разеткі.
Пры адлучэнні прынтара ад
электрычнай разеткі не цягніце за шнур. Гэта можа прывесці да пашкоджання шнура.
Падчас усталявання драйвера не
падлучайце прынтар QL-570 да камп’ютара, пакуль не атрымаеце адпаведнае ўказанне.
Page 11
Беларуская
Утрымліваючы прыладу Brother QL-570

4 Выманне ахоўнага аркуша

Ахоўны аркуш
Ахоўны аркуш
1
за пярэднюю частку, адчыніце накрыўку аддзялення для рулона DK, з сілай пацягнуўшы яе ўверх.
Выміце ахоўны аркуш.
2
9
Page 12
10

5 Устаноўка рулона DK

Выключыце прынтар QL-570, націснуўшы
1
і ўтрымліваючы кнопку СІЛКАВАННЯ ( ). Утрымліваючы прыладу Brother QL-570 за пярэднюю частку, адчыніце накрыўку аддзялення для рулона DK, з сілай пацягнуўшы яе ўверх.
Устаўце шпульку ў кіравальнікі шпулек
2
ў аддзяленні для рулона DK.
Надзейна зафіксуйце мацаванні шпулькі
ў кіравальніках шпулек з абодвух бакоў.
Устаўце шпульку з рулонам DK Roll, размешчаную
ў правай частцы прынтара Brother QL-570.
Прасуньце канец стужкі рулона DK
3
у шчыліну да ўзроўню, паказанага на ілюстрацыі справа.
Выраўняйце яе канец па вертыкальным краі шчыліны выхаду этыкетак.
Зачыніце накрыўку аддзялення для
4
рулона DK.
Каб аўтаматычна выраўняць стужку з выразанымі этыкеткамі DK, уключыце прынтар Brother QL-570 з дапамогай кнопкі СІЛКАВАННЯ ().
Page 13
Беларуская
Ніжэй прыведзены ўзоры этыкетак, якія можна стварыць з дапамогай прынтара

6 Варыянты этыкетак

Brother QL-570. На выбар ёсць розныя варыянты этыкетак.
Выберыце патрэбны тып этыкеткі, якую вы жадаеце стварыць.
11
Page 14
12

7 Святлодыёдны індыкатар

Апісанне значэнняў святлодыёднага індыкатара
Значэнні святлодыёднага індыкатара на прынтары Brother QL паказваюць бягучы стан прылады.
Індыкатар Стан прылады
Не гарыць
Сілкаванне ВЫКЛЮЧАНА.
Гарыць зялёным
Сілкаванне УКЛЮЧАНА.
Гарыць аранжавым
Міргае аранжавым
Міргае чырвоным
Накрыўка аддзялення для рулона адчынена. Зачыніце яе належным чынам.
Прылада астывае. Дачакайцеся, пакуль тэмпература друкавальнай галоўкі знізіцца.
Паказвае на адну з пералічаных ніжэй праблем.
• Датчык этыкетак выявіў памылку (скончылася стужка ў рулоне DK, або этыкетка скамечылася)
Рулон DK усталяваны няправільна
Памылка перадачы дадзеных
Page 15
Беларуская
Даведачная інфармацыя

8 Асноўныя тэхнічныя
характарыстыкі

Тэхнічныя характарыстыкі
13
Найменні
параметраў
Індыкацыя Святлодыёдны індыкатар (зялёны, чырвоны, аранжавы)
Спосаб друку Прамы тэрмадрук з дапамогай тэрмадрукавальнай галоўкі
Хуткасць друку
Друк
Блок абрэзкі Трывалы блок аўтаматычнай абрэзкі
Кнопкі
Інтэрфейс USB
Крыніца сілкавання Перам. ток 220-240 В, 50/60 Гц, 0,9 A
Памер 133 мм × 208 мм × 143 мм
Вага Каля 1,1 кг (без рулонаў DK)
Друкавальная галоўка
Макс. шырыня друку
Мін. даўжыня друку
Макс. 110 мм/с, макс. 68 этыкетак у хвіліну (для стандартных этыкетак з адрасамі пры падлучэнні праз кабель USB)
300 кропак на цалю, 720 кропак
59 мм
12,7 мм
Кнопкі СІЛКАВАННЯ (), ПАДАЧЫ і АБРЭЗКІ
Характарыстыкі
Умовы эксплуатацыі
Найменне параметра Характарыстыкі
Працоўная тэмпература 10-35 °C
Працоўная вільготнасць 20-80 % (без кандэнсацыі)
Зроблена ў Кітаі
Page 16
Надрукавана ў Кітаі
LBD601001
Loading...