Гэтая інструкцыя па эксплуатацыі змяшчае важную інфармацыю, якую неабходна ўважліва прачытаць перад
выкарыстоўваннем мікрахвалевай печы.
Увага: Ваша здароўе можа падвергнуцца сур'ёзнай рызыцы, калі гэтая інструкцыя не выканоўваецца, або
печ працуе з адкрытымі дзвярыма.
800 Вт (IEC 60705)
БЕЛАРУСКАЯ
Паважаны Пакупнік,
Віншуем Вас з набыццём новай мікрахвалевай печы з грылем, якая дапаможа зрабіць Вашу кухонную працу значна
лягчэй.
Вы прыемна здзівіцеся, спазнаючы, як многа можна зрабіць з дапамогай мікрахвалевай печы. Вы можаце не толькі
выкарыстоўваць яе для хуткага размарожвання або разагрэву ежы, але таксама згатаваць любую страву.
Наша кулінарная каманда сабрала найлепшыя рэцэпты з розных куткоў свету, якія можна хутка і проста згатаваць
з дапамогай ЗВЧ-печы.
Натхніцеся гэтымі рэцэптамі і згатуйце свае ўласныя любімыя стравы ў мікрахвалевай печы. Мы ўпэўненыя, Вы
знойдзеце шмат переваг у карыстанні мікрахвалевай печчу:
• Стравы могуць гатавацца непасрэдна ў талерцы, што пакідае менш посуду для мыцця.
• Патрабуецца менш часу для гатавання, менш вады і тлушчу, што забяспечвае захаванне вітамінаў, мінералаў
і характэрнага смаку.
Мы рэкамендуем Вам азнаёміцца з кнігай рэцэптаў і інструкцыяй па эксплуатацыі, і Вы хутка зможаце пачаць
выкарыстоўваць Вашу печ.
Жадаем Вам з асалодай карыстацца Вашай мікрахвалевай печчу і есці прыгатаваныя ў ёй смачныя стравы.
Заўсёды Ваша, ЗВЧ-каманда.
BY-1
БЕЛАРУСКАЯ
Увага:
Ваш прадукт
маркіраваны
наступным
сімвалам.
Гэта азначае, што
скарыстаныя
электрычныя
і электронныя
вырабы не павінны
быць утылізаваны
са звычайнымі
бытавымі
адходамі. Існуе
асобная сістэма
збору дадзеных
прадуктаў.
А. Інфармацыя для Карыстальніка
(прыватнае хатнее карыстанне)
1. У Еўрапейскім Саюзе
Увага: Для ўтылізацыі гэтай печы, калі ласка, не выкарыстоўвайце звычайныя
смеццевыя чопы!
Скарыстанае электрычнае і электроннае абсталяванне павінна быть утылізавана асобна і ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое патрабуе належнай апрацоўкі, аднаўлення і перапрацоўкі такога абсталявання.
З адпаведнасцю з прынятым дзяржавамі-членамі заканадаўствам, прыватныя
хатнія гаспадаркі ў дзяржавах ЕС, могуць вярнуць скарыстанае электрычнае
і электроннае абсталяванне ў спецыяльныя прызначаныя для гэтага месцы
бясплатна*.
У некаторых краінах* мясцовае прадстаўніцтва вытворніка можа прыняць
скарыстаны прадукт бясплатна, калі Вы набываеце аналагічны новы.
*) Калі ласка, звяжыцеся з мясцовым органам улады для больш дакладнай
інфармацыі.
Калі Ваша скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне мае батарэі або акумулятары, калі ласка, утылізуйце іх асобна загадзя ў адпаведнасці з
мясцовымі патрабаваннямі.
У выніку правільнага ўтылізавання гэтага прадукту, Вы дапаможыце забяспечыць неабходную апрацоўку, аднаўленне і пераапрацоўку адходаў і тым
самым прадухіліць патэнцыйнае негатыўнае ўздзеянне на навакольнае
асяроддзе і здароўе людзей, якія маглі б узнікнуць з-за няправільнага абыходжання з адходамі.
2. У краінах за межамі ЕС
Калі Вы жадаеце ўтылізаваць гэты прадукт, калі ласка, звяжыцеся з мясцовымі
ўладамі і запытайцеся аб правільных спосабах утылізацыі.
Для Швейцарыі: Скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне
можа быць звернута бясплатна дылеру, нават калі Вы не набываеце новы
прадукт. Пункты збору пералічаны на www.swico.ch або www.sens.ch.
В. Інфармацыя аб утылізацыі для бізнес-карысталь-
нікаў
1. У Еўрапейскім Саюзе
Калі прадукт выкарыстоўваецца ў камерцыйных мэтах, і Вы хочаце ўтылізаваць яго: Калі ласка, звяжыцеся з мясцовым дылерам SHARP, які праінфармуе
Вас аб прыманні прадукту. Вам могуць налічыць за выдаткі, звязаныя з утылізацыяй адходаў. Невялікія прадукты (і ў невялікіх колькасцях) могуць быць
прыняты мясцовымі пунктамі па ўтылізацыі.
Для Іспаніі: Калі ласка, звяжыцеся з усталяваным пунктам збору або мясцовай
уладай для здачы Вашага скарыстанага прадукту.
2. У краінах за межамі ЕС
Калі Вы жадаеце ўтылізаваць гэты прадукт, калі ласка, звяжыцеся з мясцовымі
ўладамі і запытайцеся аб правільных спосабах утылізацыі.
Устанавіце ролікавую апору на прывадзе на падлозе
корпуса печы.
Затым пастаўце вярчальную платформу на ролікавую
апору.
Каб пазбегнуць пашкоджання платформы, сачыце, каб
талеркі і кантэйнеры не зачапляліся за абадок платформы падчас вымання іх з печы.
УВАГА: Калі Вы заказваеце дадатковыя аксэсуары,
калі ласка, згадайце назву дэталі і назву мадэлі вашаму
дылеру або ўпаўнаважанаму сэрвіс-агенту SHARP.
УВАГА:
Дзверы, знешні і ўнутраны корпусы печы, аксэсуары і посуд стане вельмі гарачым падчас працы.
Каб прадухіліць апёкі, заўсёды выкарыстоўвайце
тоўстыя пальчаткі.
7 Дзвярныя засоўкі
8 Ручка адкрыцця дзверцаў
9 Награвальны элемент грыля
10 Кабель сілкавання
11 Вентыляцыйныя адтуліны
12 Вонкавае пакрыццё
BY-4
БЕЛАРУСКАЯ
ПАНЭЛЬ КІРАВАННЯ
ПАНЭЛЬ КІРАВАННЯ
1 Лічбавы дысплей
2 Індыкатары
Адпаведны індыкатар будзе ўспыхіваць або загарацца
над кожным сімвалам у адпаведнасці з інструкцыяй.
Калі індыкатар маргае, націсніце адпаведную кнопку
(з тым жа сімвалам) або здзейсніце неабходную аперацыю. Пры марганні кантрольнага індыкатара, неаб-
ходна перавярнуць або перамяшаць страву.
Кантрольны індыкатар
Вага
Узровень магутнасці
Грыль
Мікрахвалевая печ
Гатаванне ў працэсе
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ: УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ І ЗАХАВАЙЦЕ.
Каб пазбегнуць рызыкі ўзгарання:
Мікрахвалевая печ не павінна заставацца без нагляду
падчас работы. Занадта высокі ўзровень магутнасці
або занадта доўгі патрачаны на гатаванне час можа
перагрэць печ і стаць прычынай пажару.
Гэтая печ павінна размяшчацца толькі на цвёрдай, цеплаўстойлівай паверхні. Яна не прызначана для ўбудавання ў кухонны гарнітур. Не стаўце печ у шафу.
Электрычная разетка павінна быць лёгкадаступнай, каб
печ магла быць лёгка адключана ад сілкавання ў надзвычайных сітуацыях.
Сілкаванне пераменнага току павінна быць 230 В, 50 Гц, з засцерагальнікам або аўтаматычным выключальнікам мінімум 10 A.
Печ павінна быць падключана к асобнай электрычнай сетцы.
Не размяшчайце печ у месцах генерацыі цяпла, напрыклад,
побач са звычайнай духоўкай, альбо з высокай вільготнасцю.
Не захоўвайце і не выкарыстоўвайце печ на адкрытым
паветры.
Пры паяўленні дыму, выключыце або адключыце печ з сеткі; трымайце дзверы закрытымі, каб
заглушыць агонь.
Посуд павінны прайсці праверку на прыдатнасць
для выкарыстання ў мікрахвалевай печы. Гл. стар.
BY-21-22. Выкарыстоўвайце толькі бяспечныя
кантэйнеры і посуд для мікрахвалевых рэжымаў.
Пры награванні прадуктаў харчавання ў пластыкавых або папяровых кантэйнерах сачыце за
работай печы з-за магчымасці ўзгарання.
Сачыце за чысцінёй пакрыцця хвалявода, унутранага корпуса печы і вярчальнай платформы пасля
выкарыстання. Яны павінны быць сухімі і свабоднымі ад тлушчу. Застылы тлушч можа перагрэцца
і стаць прычынай задымлення або ўзгарання.
Не стаўце палкія матэрыялы паблізу печы або вентыляцыйнай адтуліны.
Не блакіруйце вентыляцыйныя адтуліны.
Зніміце ўсе металічныя пломбы, дроты і г.д. з прадуктаў
харчавання і харчовых пакетаў. Іскрэнне на металічнай
паверхні можа прывесці да пажару.
Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ для награвання
алею для фрыцюра. Тэмпература не паддаецца кантролю, і масла можа загарэцца.
Каб зрабіць папкорн, выкарыстоўвайце толькі спецыяльныя пакеты для мікрахвалевых печаў.
Не захоўваеце ежу або іншыя прадметы ўнутры печы.
Праверце настройкі пасля запуску для забеспячэння
найлепшага функцыянавання печы.
Для таго, каб пазбегнуць перагрэву і ўзгарання, асабліва пільна сачыце за печчу падчас гатавання страў або награвання
прадуктаў з высокім змяшчэннем цукру і тлушчу, напрыклад,
каўбасы, пірагоў або каляднага пудынгу.
Гл. адпаведныя падказкі ў інструкцыі па эксплуатацыі і
кнізе рэцэптаў.
Каб пазбегнуць магчымых траўм:
УВАГА:
Не ўжываце пашкоджаную або няспраўную печ. Калі
ласка, праверце наступныя дэталі перад выкарыстаннем:
а) Дзверы: упэўніцеся, што дзверы зачыняюцца пра-
вільна і яны не дэфармаваныя.
б) Петлі і дзвярныя затворы: упэўніцеся, што яны не
зламаныя і не пашкоджаныя.
в) Дзвярныя затворы і затворныя паверхні: упэўніце-
ся, што яны не пашкоджаныя.
г) Унутраны корпус печы і дзверы: упэўніцеся, што
няма ўвогнутасцяў.
д) Кабель сілкавання і штэпсель: упэўніцеся, што яны
не пашкоджаныя.
Калі дзверы або дзвярныя затворы пашкоджаныя,
печчу карыстацца нельга, пакуль пашкоджанне не
выпраўлена кампетэнтным спецыялістам.
Ніколі не спрабуйце наладзіць, адрамантаваць
або змяніць канфігурацію печы самастойна. Для
любой асобы, акрамя кампетэнтнага спецыяліста, небяспечна выконваць любыя аперацыі, якія
прадугледжваюць зняцце крышкі, якая забяспечвае абароненасць ад уздзеяння ЗВЧ-энергіі.
Не ўключайце печ з адкрытымі дзвярыма і не змяняйце
дзвярныя затворы ні ў якім разе.
Не ўключайце печ, калі між дзвярнымі затворамі і
затворнымі паверхнямі знаходзіцца пабочны аб'ект.
Не дапускайце пападання змазкі або бруда на
дзвярныя затворы і сумежныя дэталі. Чысціце
печ рэгулярна і выдаляйце любыя адклады
ежы. Выконвайце інструкцыі раздзела "Догляд
і чыстка" на стар. BY-20. Непадтрыманне печы ў
чыстым стане можа прывесці да пашкоджання
паверхні, што можа паменшыць тэрмін службы і
прывесці да небяспечнай сітуацыі.
Асобы, якія ўжываюць ЭЛЕКТРАКАРДЫЁСТЫМУЛЯТАР,
павінны пракансультавацца са сваім урачом або
вытворцай кардыёстымулятара наконт мер засцярогі
пры ўжыванні мікрахвалевых печаў.
Каб пазбегнуць магчымасці паражэння электрычным токам
Ні пры якіх абставінах не знімайце знешні корпус печы.
Не дапускайце разліву вадкасцяў або пападання пабочных
прадметаў у дзвярныя затворы або вентыляцыйныя адтуліны. У такім выпадку адразу выключыце і адключыце печ
ад сеткі і звяжыцеся з аўтарызаваным сэрвісам SHARP.
Не апускайце кабель сілкавання і штэпсель у ваду або
любую іншую вадкасць.
Не дазваляйце кабелю электрасілкавання звешвацца
цераз край стала або рабочай паверхні.
BY-6
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
Не дазваляйце кабелю сілкавання дакранацца да
нагрэтых паверхняў, у тым ліку да задняй часткі печы.
Не спрабуйце замяніць лямпу печы або дазволіць зрабіць гэта любой асобе, акрамя ўпаўнаважаных агентаў
SHARP. Калі лямпа печы перагарыць, звярніцеся да
прадаўца або да аўтарызаванага агента SHARP.
Калі кабель сілкавання пашкодзіцца, ён павінны быць
заменены спецыяльным шнурам. Замена павінна ажыццяўляцца ўпаўнаважаным сэрвіс-агентам SHARP.
Каб пазбегнуць магчымых выбухаў і раптоўнага
кіпення:
УВАГА: Вадкасці і іншыя прадукты нельга награваць у запячатаных кантэйнерах, паколькі яны
могуць выбухнуць.
Мікрахвалевы нагрэў напояў можа прывесці да
затрыманага эруптыўнага кіпення, таму з кантэйнерамі неабходна абыходзіцца асцярожна
пры выманні іх з печы.
Ніколі не выкарыстоўвайце запячатаныя кантэйнеры.
Зніміце покрыццё перад выкарыстаннем. Герметычны
кантэйнер можа выбухнуць з-за высокага ціску нават
пасля выключэння печы.
Будзьце асцярожныя пры награванні вадкасцяў у мікрахвалевай печы. Выкарыстоўвайце кантэйнеры з
шырокім горлам для выхаду бурбалак.
Ніколі не награвайце вадкасці ў кантэйнерах
з вузкім горлам, такіх, як дзіцячыя бутэлькі,
паколькі гэта можа прывесці да вывяржэння
змесціва з кантэйнера пры награванні і выклікаць апёкі.
Для прадухілення раптоўнага вывяржэння кіпячай вадкасці і магчымай апёкі:
Не выкарыстоўвайце занадта шмат часу (гл. стар. BY-26).
1.
2. Узбоўтайце вадкасць перад нагрэвам / разагрэвам.
3. Рэкамендуем паставіць у кантэйнер шкляную палач-
ку або аналагічную прыладу (неметалічную) падчас
нагрэву вадкасцяў.
Пакіньце вадкасць мінімальна на 20 секунд у печы
4.
пасля гатоўнасці, каб прадухіліць эруптыўнае кіпенне.
Не гатуйце яйкі ў сваёй шкарлупіне, а таксама не
награвайце згатаваныя ўкрутую яйкі ў мікрахвалевай печы, паколькі яны могуць выбухнуць нават
пасля выключэння печы. Каб зварыць або разагрэць згатаваныя яйкі, пракаліце жаўткі і бялкі, каб
яйкі не выбухнулі. Накрашыце згатаваныя ўкрутую
яйкі перад награванем іх у мікрахвалевай печы.
Пракаліце скуру такіх прадуктаў, як бульба, каўбаса і
садавіна перад гатаваннем, каб яны не выбухнулі.
Каб пазбегнуць магчымых апёкаў:
УВАГА: Змесціва бутэлек і слоічкаў для дзіцячага
харчавання перад награваннем павінна быць
перамешана або ўзбоўтана. Правярайце тэмпературу прадуктаў перад спажываннем, каб
пазбегнуць апёкаў.
Выкарыстоўвайце спецыяльныя трымальнікі або пальчаткі пры зняцці стравы з печы, каб прадухіліць апёкі.
Заўсёды адкрывайце кантэйнеры, пакеты з папкорнам,
кулінарныя пакеты і г.д. далёка ад твару і рук, каб пазбегнуць апёкаў парай і вывяржэння кіпення.
Каб пазбегнуць апёкаў, заўсёды правярайце
тэмпературу страў і перемешвайце іх перад
падачай на стол. Сачыце ўважліва за тэмпературай ежы і піцця, прызначаных дзецям і пажылым людзям. Некаторыя часткі печы могуць
награвацца падчас работы. Дзеці малодшага
ўзросту не павінны маць доступ да печы.
Тэмпература кантэйнера не супадае з тэмпературай
змесціва; заўсёды правярайце тэмпературу страў.
Заўсёды адыходзьце ад дзвярэй печы пры іх адкрыцці,
каб пазбегнуць апёкаў ад пары і цяпла.
Пакрашыце фаршыраваныя запечаныя стравы пасля
гатавання для выпуску пары і каб пазбегнуць апёкаў.
Гэтая печ не потрабуе знешняга таймера або сістэмы
аддаленага кіравання.
Карыстанне печчу дзецьмі:
Уваг а:
Дазваляйце дзецям карыстацца печчу без кант-
роля дарослых толькі калі ім былі дадзены
належныя інструкцыі, і дзіця можа выкарыстоўваць печ бяспечным спосабам і разумее наступствы няправільнага выкарыстання.
Калі печ працуе ў рэжыме ГРЫЛЬ, МІКС-ГРЫЛЬ і
АЎТАМАТЫЧНАЯ РАБОТА (за выключэннем рэжыма АЎТАМАТЫЧНАЕ РАЗМАРОЖВАННЕ), дзеці
павінны выкарыстоўваць печ толькі пад кантролем дарослых у сувязі з высокай тэмпературай.
Гэты прыбор не прызначаны для выкарыстання
асобамі (у тым ліку дзецьмі) з абмежаванымі фізічнымі, сэнсарнымі або псіхічнымі магчымасцямі,
або пры адсутнасці вопыту і ведаў, за выключэннем выпадкаў, калі ім былі дадзены адпаведныя
інструкцыі, якія датычацца выкарыстання печчу,
або пад кантролем асобы, адказнай за іх бяспеку.
Дзеці павінны знаходзіцца пад наглядам і не
ўжываць печ як цацку.
Не дазваляйце торгацца або гайдацца на дзверцы печы.
Не дазваляйце забаўляцца з печчу.
Дзецям трэба даваць усе важныя ўказанні па бяспецы:
неабходнаcць выкарыстання трымальнікаў, асцярожнае зняцце вечкі; надаванне асаблівай ўвагі ўпакоўцы,
напрыклад для смажання, паколькі яна можа быць
вельмі гарачая.
Іншыя папярэджанні
Не змяняйце канфігурацыю печы ні ў якім выпадку.
Не рухайце печ падчас работы.
Гэтая печ прызначана толькі для хатняга ўжывання
і толькі для гатавання ежы. Яна не прызначана для
камерцыйных мэтаў або лабараторнага выкарыстання.
БЕЛАРУСКАЯ
BY-7
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
Каб забяспечыць бесперабойную работу Вашай
печы і пазбегнуць пашкоджанняў.
Ніколі не ўключайце пустую печ, за выключэннем
выпадкаў, калі гэта рэкамендавана ў інструкцыі па эксплуатацыі, см. стар. BY-12. Гэта можа пашкодзіць печ.
Пры выкарыстанні посуду для смажання або саманагравальнага матэрыялу, заўсёды кладзіце яго на
тэрмостойкі ізалятар, такі, як фарфоравая шклянка для
прадухілення пашкоджання вярчальнай платформы
праз цеплавы стрэс.
Тэрміны для падагрэву, пазначаныя ў рэцэптах страў
не павінны быць перавышаны.
Не выкарыстоўвайце металічны посуд, які адлюстроўвае мікрахвалі і можа прывесці да ўтварэння электрычнай дугі. Не кладзіце металічныя бляшанкі ў печ.
Выкарыстоўвайце толькі вярчальную платформу, прызначаную для гэтай печы.
Не кладзіце ніякія аб'екты на корпус печы падчас работы.
Не выкарыстоўвайце пластыкавыя кантэйнеры для
мікрахвалевай печы, калі печ не астыла пасля работы
УСТАНОЎКА
1. Зніміце ўсе пакавальныя матэрыялы з унутранай
поласці печы. Выкіньце паліэтыленавыя аркушы
з поласці паміж дзвярыма і ўнутраным корпусам.
Зніміце налепку з вонкавага боку дзвярэй.
ў рэжымах ГРЫЛЬ, МІКС-ГРЫЛЬ і АЎТАМАТЫЧНАЯ
РАБОТА (за выключэннем рэжыма АЎТАМАТЫЧНАЕ
РАЗМАРОЖВАННЕ), паколькі яны могуць расплавіц-
ца. Пластыкавая тара не павінна выкарыстоўвацца ў
дадзеных рэжымах, калі вытворца кантэйнера не ўказвае на іх прыдатнасць.
УВАГА:
Калі Вы не ведаеце, як падключыць печ, звяртайцеся да
кваліфікаваных электрыкаў.
Ні вытворца, ні прадавец не нясе адказнасці за шкоду,
прычыненую печы, або цялесныя пашкоджанні ў выніку невыканання правіл працэдуры падключэння.
Вадзяная пара або кроплі могуць фарміравацца на
сценцы печы, вакол дзвярных затвораў і затворных
паверхняў. Гэта нармальная з'ява і не з'яўляецца сведчаннем цечы ў мікрахвалевай печы або няспраўнасці.
Гэты знак азначае, што паверхні могуць
быць гарачымі падчас выкарыстання.
4. Дзверы печы могуць награвацца падчас
работы. Змясціце печ на вышыні мінімум
85 см ад падлогі. Сачыце, каб дзеці не мелі
доступа да гарачай печы і не апякліся.
L
O
W
F
A
T
F
O
M
O
EN
D
U
V
E
G
E
TAR
I
A
N
FO
O
D
Зніміце гэтую плёнку
✓
2. Праверце печ на наяўнасць якіх-небудзь пашкоджанняў.
3. Памясціце печ на роўную гарызантальную паверхню, дастаткова трывалую, каб вытрымаць вагу
печы з вагай найбольш цяжкай стравы, якая можа
гатавацца ў ёй. Задняя паверхня павінна размяшчацца насупраць сцяны. Не стаўце печ у шафу.
5. Не дазваляйце кабелю сілкавання кантактаваць з
любымі гарачымі або вострымі паверхнямі, такімі,
як вынтыляцыйныя адтуліны ў верхняй задняй
частцы печы.
6. Забяспечце наяўнасць мінімум 18 см. вольнага
прастору над печчу.
18 см
7. Бяспечна падключыце печ у стандартную электрычную разетку.
BY-8
ПЕРАД ПАЧАТКАМ РАБОТЫ
Печ пастаўляецца наладжанай на рэжым энергазберажэння. Гэтая функцыя забяспечвае магчымасць эканоміць электраэнергію, калі печ не працуе.
Калі Вы ўпершыню падключыце печ, на лічбавым дысплеі нічога не адлюструецца.
Для работы печы ў рэжыме энергазберажэння:
1. Падключыце печ у сетку. На дысплеі ў гэты час
нічога не адлюструецца.
2. Адчыніце і зачыніце дзверы. Дысплей пакажа ". 0".
3. Падагрэйце печ без ежы (гл. стар. BY-12, п. б).
У рэжыме эканоміі энергіі, калі печ не працуе на працягу 3 хвілін (напрыклад, не націскаецца кнопка STOP або
пасля завяршэння гатавання) і больш, для таго, каб печ змагла пачаць працаваць зноў, патрэбна адчыніць і
зачыніць дзверы печы.
Выкарыстанне кнопкі STOP
Выкарыстоўвайце кнопку STOP, каб:
1. Сцерці памылкі пры праграмаванні.
2. Спыніць печ часова падчас гатавання.
3. Каб адмяніць праграму падчас гатавання, націсніце
двойчы.
BY-9
БЕЛАРУСКАЯ
УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ ЗВЧ
Ваша печ мае 6 узроўняў магутнасці. Каб выбраць узровень магутнасці для гатавання, трымайцеся рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў кнізе рэцэптаў. Звычайна прымяняюцца наступныя рэкамендацыі:
100 Р (800 Вт) выкарыстоўваецца для хуткага гатавання
або награвання страў, такіх, як супы, запяканкі, кансервы, гарачыя напоі, гародніна, рыба і г.д.
70 Р (560 Вт) выкарыстоўваецца для гатавання страў з
больш шчыльных прадуктаў, такіх, як смажанае мяса,
мясны рулет, а таксама для больш далікатных страў,
такіх, як сырны соус і бісквіты. У гэтым скарочанам
рэжыме соус не будзе кіпець і стравы будуць згатаваныя раўнамерна.
Для ўстаноўкі значэння магутнасці ЗВЧ:
Націсніце кнопку ЧАС, каб выбраць час для гатавання.
Націсніце кнопку УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ ЗВЧ адзін раз (100 P).
Каб змяніць узровень магутнасці ЗВЧ, націсківайце кнопку УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ ЗВЧ, пакуль не адлюструецца патрабаванае значэнне.
Націсніце кнопку СТАРТ.
УВАГА: Калі ўзровень магутнасці не выбраны, аўтаматычна ўстанаўліваецца значэнне 100 P.
50 P (400 Вт) для шчыльных харчовых прадуктаў, якія
патрабуюць працяглага часу гатавання, напрыклад,
стравы з ялавічыны. Згатаванае ў гэтым рэжыме мяса
будзе больш пяшчотным.
30 Р (240 Вт Размарожвання) ужываецца для раўнамернага размарожвання прадуктаў. Гэты рэжым таксама
ідэальна падыходзіць для рысу, макаронных вырабаў,
пельменяў і заварнога крэма.
10 P (80 Вт) для пяшчотнага размарожвання, а таксама
гатавання кандытарскіх вырабаў.
0 P (0 Вт)
P = працэнт
BY-10
ГАТАВАННЕ Ў МІКРАХВАЛЕВАЙ ПЕЧЫ
Ваша печ можа быць запраграміравана на тэрмін да 99 хвілін 90 секунд (99,90).
Прыклад:
Для гатавання на працягу 2 хвілін і 30 секунд на магутнасці 70 Р.
3.
1. Увядзіце пажаданы час, націснуўшы кнопку ЧАС.
1
MIN
х2
ЗАМЕТКІ:
1. Калі дзверы ў працэсе гатавання адкрыты, адлік часу на лічбавым дысплеі аўтаматычна спыняецца і пачынаец-
ца зноў, калі дзверы закрываюцца, і націскаецца кнопка СТАРТ.
2. Калі Вы хочаце даведацца аб узроўні магутнасці падчас гатавання, націсніце кнопку УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ
ЗВЧ. Пакуль Вы дакранаецеся да кнопкі УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ ЗВЧ, узровень магутнасці будзе адлюстроўвацца на дысплеі.
10
S
x3
2. Выбярыце пажаданую
магутнасць, націснуўшы кнопку УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ ЗВЧ двойчы.
х2
Націсніце кнопку
СТАРТ адзін раз,
пачаць гатаванне.
x1
каб
Інфармацыя на
дысплеі.
BY-11
БЕЛАРУСКАЯ
ГАТАВАННЕ Ў РЭЖЫМАХ ГРЫЛЬ /МІКС-ГРЫЛЬ
Гэтая мікрахвалевая печ мае два рэжымы ГРЫЛЬ: 1. Просты грыль. 2. Мікс-грыль (грыль і ЗВЧ).
1. ПРОСТЫ ГРЫЛЬ
Гэты рэжым можа выкарыстоўвацца для грылявання / смажання ежы.
Прыклад: гатаваць 4 хвіліны.
1. Увядзіце пажаданы час
гатавання, націснуўшы
кнопку ЧАС.
2. Націсніце кнопку
ГРЫЛЬ аднойчы.
3. Націсніце кнопку
СТАРТ адзін раз, каб
пачаць гатаванне.
Інфармацыя на
дысплеі.
1
MIN
x4
ЗАМЕТКІ:
a. Стойка рэкамендавана для грылявання плоскіх прадуктаў харчавання.
б. ПАДАГРЭЎ БЕЗ ПРАДУКТАЎ:
Вы можаце пачуць дым або пах гары пры карыстанні грылем у першы раз, гэта нармальная з'ява і не з'яўляец-
ца сведчаннем паломкі.
Каб пазбегнуць гэтай праблемы пры першым выкарыстанні печы, запусціце рэжым ГРЫЛЬ без ежы і пакіньце
працаваць на працягу 20 хвілін.
2. РЭЖЫМ МІКС-ГРЫЛЬ
У гэтым рэжыме гатаванне адбываецца ў рэжымах ГРЫЛЬ і ЗВЧ (магутнасці 50 P-30 P-10 P) напераменку.
Узровень магутнасці ЗВЧ прадустаноўлены на 30 P.
Прыклад:
Гатаванне на процягу 7 хвілін у рэжыме МІКС - ГРЫЛЬ 50 Р.
Увядзіце пажаданы час,
1.
націснуўшы кнопку ЧАС.
2. Націсніце кнопку
МІКС - ГРЫЛЬ
аднойчы.
x1
3. Змяніце ўзровень магутнасці, націснуўшы кнопку МІКС
- ГРЫЛЬ або УЗРОВЕНЬ
МАГУТНАСЦІ ЗВЧ двойчы.
x1
4. Націсніце кнопку
СТАРТ адзін раз, каб
пачаць гатаванне.
1
MIN
x7
УВАГА:
Дзверы, знешні і ўнутраны корпусы, аксэсуары і посуд стануць вельмі гарачыя падчас работы. Каб прадухіліць
апёкі, заўсёды выкарыстоўвайце тоўстыя пальчаткі.
x1
BY-12
х2
або
х2
x1
Інфармацыя на дысплеі.
Loading...
+ 30 hidden pages
You need points to download manuals.
1 point = 1 manual.
You can buy points or you can get point for every manual you upload.