Sharp R-240 User Manual

AUTOCOOK
DEFROST &COOK
Увага
R-240
МІКРАХВАЛЕВАЯ ПЕЧ
ІНСТРУКЦЫЯ ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
мікрахвалевай печы.
Увага: Ваша здароўе можа падвергнуцца сур'ёзнай рызыцы, калі гэтая інструкцыя не выканоўваецца, або печ працуе з
адкрытымі дзвярыма.
800 Вт (IEC 60705)
БЕЛАРУСКАЯ
Паважаны Пакупнік,
Віншуем Вас з набыццём новай мікрахвалевай печы з грылем, якая дапаможа зрабіць Вашу кухонную працу значна лягчэй. Вы прыемна здзівіцеся, спазнаючы, як многа можна зрабіць з дапамогай мікрахвалевай печы. Вы можаце не толькі выкарыстоўваць яе для хуткага размарожвання або разагрэву ежы, але таксама згатаваць любую страву. Мы ўпэўнены, што Вы знойдзеце шмат переваг у карыстанні мікрахвалевай печчу:
Стравы могуць гатавацца непасрэдна ў талерцы, што пакідае менш посуду для мыцця.
Патрабуецца менш часу для гатавання, менш вады і тлушчу, што забяспечвае захаванне вітамінаў, мінера-
лаў і характэрнага смаку. Мы рэкамендуем Вам азнаёміцца з кнігай рэцэптаў і інструкцыяй па эксплуатацыі, і Вы хутка зможаце пачаць выкарыстоўваць Вашу печ.
Жадаем Вам з асалодай карыстацца Вашай мікрахвалевай печчу і есці прыгатаваныя ў ёй смачныя стравы.
BY-1
Увага:
Ваш прадукт мар-
кіраваны наступ-
ным сімвалам.
Гэта азначае, што
скарыстаныя электрычныя
і электронныя вырабы не павін­ны быць утыліза­ваныя са звычай-
нымі бытавымі
адходамі. Існуе асобная сістэма збору дадзеных
прадуктаў.
А. Інфармацыя для Карыстальніка
(прыватнае хатнее карыстанне)
1. У Еўрапейскім Саюзе
Увага: Для ўтылізацыі гэтай печы, калі ласка, не выкарыстоўвайце звычай­ныя смеццевыя чопы!
Скарыстанае электрычнае і электроннае абсталяванне павінна быць утылі­завана асобна і ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое патрабуе належнай апрацоўкі, аднаўлення і перапрацоўкі такога абсталявання.
У адпаведнасці з прынятым дзяржавамі-членамі заканадаўствам, прыват­ныя хатнія гаспадаркі ў дзяржавах ЕС могуць вярнуць скарыстанае элект­рычнае і электроннае абсталяванне ў спецыяльныя прызначаныя для гэта­га месцы бясплатна*.
У некаторых краінах* мясцовае прадстаўніцтва вытворніка можа прыняць скарыстаны прадукт бясплатна, калі Вы набываеце аналагічны новы.
*) Калі ласка, звяжыцеся з мясцовым органам улады для атрымання больш дакладнай інфармацыі.
Калі Ваша скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне мае батарэі або акумулятары, калі ласка, утылізуйце іх асобна загадзя ў адпа­веднасці з мясцовымі патрабаваннямі.
У выніку правільнага ўтылізавання гэтага прадукту, Вы дапаможыце забяс­печыць неабходную апрацоўку, аднаўленне і пераапрацоўку адходаў і тым самым прадухіліць патэнцыйнае негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і здароўе людзей, якія маглі б узнікнуць з-за няправільнага абы­ходжання з адходамі.
2. У краінах за межамі ЕС
Калі Вы жадаеце ўтылізаваць гэты прадукт, калі ласка, звяжыцеся з мясцо­вымі ўладамі і запытайцеся аб правільных спосабах утылізацыі.
Для Швейцарыі: Скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне можа быць звернута бясплатна дылеру, нават калі Вы не набываеце новы прадукт. Пункты збору пералічаны на www.swico.ch або www.sens.ch.
В.
Інфармацыя аб утылізацыі для бізнес-карыстальнікаў
1. У Еўрапейскім Саюзе
Калі прадукт выкарыстоўваецца ў камерцыйных мэтах, і Вы хочаце ўтыліза­ваць яго:
Калі ласка, звяжыцеся з мясцовым дылерам SHARP, які праінфармуе Вас аб прыманні прадукту. Вам могуць налічыць за выдаткі, звязаныя з утылізацы­яй адходаў. Невялікія прадукты (і ў невялікіх колькасцях) могуць быць пры­няты мясцовымі пунктамі па ўтылізацыі.
Для Іспаніі: Калі ласка, звяжыцеся з усталяваным пунктам збору або мясцо­вай уладай для здачы Вашага скарыстанага прадукту.
2. У краінах за межамі ЕС
Калі Вы жадаеце ўтылізаваць гэты прадукт, калі ласка, звяжыцеся з мясцо­вымі ўладамі і запытайцеся аб правільных спосабах утылізацыі.
BY-2
БЕЛАРУСКАЯ
ЗМЕСТ
Інструкцыя па эксплуатацыі
ПАВАЖАНЫ ПАКУПНІК ........................................................................................................................................................... BY-1
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ КАРЫСТАЛЬНІКА ............................................................................................................................... BY-2
ПЕЧ І АКСЭСУАРЫ ..................................................................................................................................................................... BY-4
ПАНЭЛЬ КІРАВАННЯ ................................................................................................................................................................BY-5
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ ................................................................................................................................................. BY-6-8
УСТАНОЎКА ................................................................................................................................................................................. BY-8
ПЕРАД ПАЧАТКАМ РАБОТЫ ................................................................................................................................................. BY-9
УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ ЗВЧ ................................................................................................................................................BY-9
РУЧНОЕ КІРАВАННЕ ...............................................................................................................................................................BY-10
ЗВЧ-ГАТАВАННЕ.......................................................................................................................................................................BY-10
РАЗМАРОЖВАННЕ ..................................................................................................................................................................BY-11
ІНШЫЯ КАРЫСНЫЯ ФУНКЦЫІ .....................................................................................................................................BY-12-14
АЎТАМАТЫЧНЫЯ РЭЖЫМЫ ...............................................................................................................................................BY-15
РЭЖЫМ АЎТА-ВАГА-ГАТАВАННЕ .....................................................................................................................................BY-16
ТАБЛІЦА АЎТА-ВАГА-ГАТАВАННЕ ....................................................................................................................................BY-16
РЭЖЫМ ХУТКАГА РАЗМАРОЖВАННЯ.............................................................................................................................BY-17
РЭЖЫМ АЎТА-ГАТАВАННЕ ........................................................................................................................................... BY-17-18
ДОГЛЯД І ЧЫСТКА ................................................................................................................................................................... BY-19
ВЫКЛІК ДАПАМОГІ..................................................................................................................................................................BY-19
ШТО ТАКОЕ МІКРАХВАЛІ .....................................................................................................................................................BY-20
ПРЫДАТНЫ ПОСУД ................................................................................................................................................................BY-21
ПАРАДЫ І ПАДСКАЗКІ..................................................................................................................................................... BY-22-24
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ ......................................................................................................................................... BY-25
BY-3
ПЕЧ І АКСЭСУАРЫ
12
10 11
9
8
7
6
4
5
7
13
14
ПЕЧ
1. Лямпа печы
2. Панэль кіравання
3. Кнопка адкрыцця дзвярэй
1
4. Пакрыццё хвалявода (НЕ ЗНІМАЙЦЕ)
5. Унутраны корпус печы
2
6. Прывад
7. Дзвярныя засоўкі
8. Дзвярныя завесы
3
9. Дзвярныя затворы і затворныя паверхні
10. Кабель сілкавання
11. Вентыляцыйныя адтуліны
12. Знешні корпус печы
АКСЭСУАРЫ:
Праверце наяўнасць наступных аксэсуараў: (13) Вярчальная платформа (14) Ролікавая апора Устанавіце ролікавую апору на прывадзе на пад-
лозе корпуса печы. Затым пастаўце вярчальную платформу на роліка­вую апору. Каб пазбегнуць пашкоджання платформы, сачыце, каб талеркі і кантэйнеры не зачапляліся за абадок платформы падчас вымання іх з печы.
УВАГА: Калі вы заказваеце дадатковыя аксэсуары, калі ласка, згадайце назву дэталі і назву мадэлі вашаму дылеру або ўпаўнаважанаму сэрвіс-агенту SHARP.
ЗАМЕТКІ:
• Пакрыццё хвалявода вельмі крохкае. Варта праяўляць асцярожнасць падчас чысткі печы, каб не пашкодзіць яе.
• Заўсёды сачыце, каб вярчальная платформа і ролікавая апора былі ўстаноўлены правільна. Некарэктна ўсталяваная платформа можа стукаць, круціцца неналежным чынам, што можа прывесці да пашкоджання печы.
• Вярчальная платформа круціцца ў абодвух напрамках. Напрамак кручэння можа змяняцца пры кож­ным запуску печы. Гэта не ўплывае на прадукцыйнасць гатавання ежы.
BY-4
БЕЛАРУСКАЯ
ПАНЭЛЬ КІРАВАННЯ
1. ЛІЧБАВЫ ДЫСПЛЕЙ
2. Кнопкі ЎСТАНОЎКІ ЧАСУ
3. Кнопкі ГАТАВАННЕ І РАЗМАРОЖВАННЕ
10
9
8
7
AUTOCOOK
DEFROST &COOK
1
ХУТКАЕ РАЗМАРОЖВАННЕ
Рэжым АЎТА-ВАГА-РАЗМАРОЖВАННЕ
АЎТА-ВАГА-ГАТАВАННЕ
2
3
4. Кнопкі БОЛЬШ/МЕНШ
5. Кнопка УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ
6. Кнопка СТАРТ/+1хв.
7. Кнопка СТОП
8. Кнопка ТАЙМЕР
9. Кнопкі ЎСТАНОЎКІ ВАГІ
10. Кнопкі АЎТАМАТЫЧНЫЯ РЭЖЫМЫ
Бульба ў мундзірах
Награванне гарбаты/кавы
4
Рыс, макарона
5
6
Папкорн
Замарожаная гародніна
BY-5
Піцца
Свежая гародніна
Замарожаная страва
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
ВАЖНЫЯ ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ: УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ І ЗАХАВАЙЦЕ Каб пазбегнуць рызыкі ўзгарання.
Мікрахвалевая печ не павінна заставацца без нагляду падчас работы. Занадта высокі ўзро­вень магутнасці або занадта доўгі патрачаны на гатаванне час можа перагрэць печ і стаць пры­чынай пажару.
Гэтая печ павінна размяшчацца толькі на цвёрдай, цеплаўстойлівай паверхні. Яна не прызначана для ўбу­давання ў кухонны гарнітур. Не стаўце печ у шафу. Электрычная разетка павінна быць лёгкадаступнай, кабы печ магла быць лёгка адключана ад сілкавання ў надзвычайных сітуацыях. Сілкаванне пераменнага току павінна быць 230 V, 50 Hz, з засцерагальнікам або аўтаматычным выклю­чальнікам мінімум 10 A. Печ павінна падключацца да асобнай электрычнай сеткі. Не размяшчайце печ у месцах генерацыі цяпла, напры­клад, побач са звычайнай духоўкай. Таксама не стаўце печ у месцах з высокай вільготнасцю. Не захоўвайце і не выкарыстоўвайце печ на адкрытым паветры.
Пры з'яўленні дыму, выключыце або адклю­чыце печ з сеткі; трымайце дзверы закрытымі, каб заглушыць агонь. Ужывайце толькі спецыяльны посуд для мікар­хвалевых печаў. Гл. стар. BY-21. Посуд павінны прайсці праверку на прыдатнасць для ўжыван­ня ў ЗВЧ-печы. Пры награванні прадуктаў харчавання ў пла­стыкавых або папяровых кантэйнерах сачыце за работай печы з-за магчымасці ўзгарання. Сачыце за чысцінёй пакрыцця хвалявода, унут­ранага корпуса печы і вярчальнай платформы пасля выкарыстання. Яны павінны быць сухімі і свабоднымі ад тлушчу. Застылы тлушч можа перагрэцца і стаць прычынай задымлення або ўзгарання.
Не стаўце палкія матэрыялы паблізу печы або вентыля­цыйнай адтуліны. Не блакіруйце вентыляцыйныя адтуліны. Зніміце ўсе металічныя пломбы, дроты і г.д. з прадук­таў харчавання і харчовых пакетаў. Іскрэнне на мета­лічнай паверхні можа прывесці да пажару. Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ для награ­вання алею для фрыцюра. Тэмпература не паддаецца кантролю, і масла можа загарэцца. Каб зрабіць папкорн, выкарыстоўвайце толькі спецы­яльныя пакеты для мікрахвалевых печаў. Не захоўваеце ежу або іншыя прадметы ўнутры печы. Праверце настройкі пасля запуску для забеспячэння найлепшага функцыянавання печы. Для таго, каб пазбегнуць перагрэву і ўзгарання, асаблі­ва пільна сачыце за печчу падчас гатавання страў або награвання прадуктаў з высокім змяшчэннем цукру і тлу­шчу, напрыклад, каўбасы, пірагоў або каляднага пудынгу.
Гл. адпаведныя падказкі ў інструкцыі па эксплуатацыі і кнізе рэцэптаў.
Каб пазбегнуць магчымых траўм
УВАГА: Не ўжываце пашкоджаную або няспраўную печ. Калі
ласка, праверце наступныя дэталі перад выкарыстан­нем:
а) Дзверы: упэўніцеся, што дзверы зачыняюцца пра-
вільна, і яны не дэфармаваныя.
б) Петлі і дзвярныя затворы: упэўніцеся, што яны не
зламаныя і не пашкоджаныя.
в) Дзвярныя затворы і затворныя паверхні: упэўніце-
ся, што яны не пашкоджаныя.
г) Унутраны корпус печы і дзверы: упэўніцеся, што
няма ўвогнутасцяў.
д) Кабель сілкавання і штэпсель: упэўніцеся, што яны
не пашкоджаныя. Калі дзверы або дзвярныя затворы пашкоджаныя, печчу карыстацца нельга, пакуль пашкоджанне не выпраўлена кампетэнтным спецыялістам.
Ніколі не спрабуйце наладзіць, адрамантаваць ці змяніць канфігурацію печы самастойна. Для любой асобы, акрамя кампетэнтнага спецыялі­ста, небяспечна выконваць любыя аперацыі, якія прадугледжваюць зняцце крышкі, якая забяс­печвае абароненасць ад уздзеяння ЗВЧ-энергіі.
Не ўключайце печ з адкрытымі дзвярыма і не змяняй­це дзвярныя затворы ні ў якім разе. Не ўключайце печ, калі між дзвярнымі затворамі і затворнымі паверхнямі знаходзіцца пабочны аб'ект.
Не дапускайце пападання змазкі або бруда на дзвярныя затворы і сумежныя дэталі. Чысціце печ рэгулярна і выдаляйце любыя адклады ежы. Выконвайце інструкцыі раздзела "Догляд і чыстка" на стар. BY-19. Непадтрыманне печы ў чыстым стане можа прывесці да пашкоджання паверхні, што можа паменшыць тэрмін службы і прывесці да небяспечнай сітуацыі.
Асобы, якія ўжываюць ЭЛЕКТРАКАРДЫЁСТЫМУЛЯТАР, павінны пракансультавацца са сваім урачом або вытворцай кардыёстымулятара наконт мер засцярогі пры ўжыванні мікрахвалевых печаў.
Каб пазбегнуць магчымасці паражэння элект­рычным токам
Ні пры якіх абставінах не знімайце знешні корпус печы. Не дапускайце разліву вадкасцяў або пападання пабочных прадметаў у дзвярныя затворы або вентыля­цыйныя адтуліны. У такім выпадку адразу выключыце і адключыце печ ад сеткі і звяжыцеся з аўтарызаваным сэрвісам SHARP. Не апускайце кабель сілкавання і штэпсель у ваду або любую іншую вадкасць. Не дазваляйце кабелю электрасілкавання звешвацца цераз край стала або рабочай паверхні.
БЕЛАРУСКАЯ
BY-6
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
Не дазваляйце кабелю сілкавання дакранацца да нагрэтых паверхняў, у тым ліку да задняй часткі печы. Не спрабуйце замяніць лямпу печы або дазволіць зра­біць гэта любой асобе, акрамя ўпаўнаважаных агентаў SHARP. Калі лямпа печы перагарыць, звярніцеся да прадаўца або да аўтарызаванага агента SHARP. Калі кабель сілкавання пашкодзіцца, ён павінны быць заменены спецыяльным шнурам. Замена павінна ажыццяўляцца ўпаўнаважаным сэрвіс-агентам SHARP.
Каб пазбегнуць магчымых выбухаў і раптоўнага кіпення:
УВАГА: Вадкасці і іншыя прадукты нельга награваць у запячатаных кантэйнерах, паколь­кі яны могуць выбухнуць. Мікрахвалевы нагрэў напояў можа прывесці да затрыманага эруптыўнага кіпення, таму з кан­тэйнерамі неабходна абыходзіцца асцярожна пры выманні іх з печы.
Ніколі не выкарыстоўвайце запячатаныя кантэйнеры. Зніміце покрыццё перад выкарыстаннем. Герметычна запячатаны кантэйнер можа выбухнуць з-за высокага ціску нават пасля выключэння печы. Будзьце асцярожныя пры награванні вадкасцяў у мікрахвалевай печы. Выкарыстоўвайце кантэйнеры з шырокім горлам для выхаду бурбалак.
Ніколі не награвайце вадкасці ў кантэйнерах з вузкім горлам, такіх, як дзіцячыя бутэлькі, паколькі гэта можа прывесці да вывяржэння змесціва з кантэйнера пры награванні і выклі­каць апёкі.
Для прадухілення раптоўнага вывяржэння кіпячай вадкасці і магчымай апёкі:
1. Не выкарыстоўвайце занадта шмат часу для гата-
вання.
2. Узбоўтайце вадкасць перад нагрэвам/разагрэвам.
3. Рэкамендуем паставіць у кантэйнер шкляную
палачку або аналагічную прыладу (неметалічную) падчас нагрэву вадкасцяў.
4. Пакіньце вадкасць мінімальна на 20 секунд у печы
пасля гатоўнасці, каб прадухіліць эруптыўнае кіпенне.
Не гатуйце яйкі ў сваёй шкарлупіне, а такса­ма не награвайце згатаваныя ўкрутую яйкі ў мікрахвалевай печы, паколькі яны могуць падарвацца нават пасля выключэння печы. Каб зварыць або разагрэць вараныя яйкі, пра­каліце жаўткі і бялкі, каб яйкі не выбухнулі. Накрашыце згатаваныя ўкрутую яйкі перад награванем іх у мікрахвалевай печы.
Пракаліце скуру такіх прадуктаў, як бульба, каўбаса і садавіна перад гатаваннем, каб яны не выбухнулі.
Каб пазбегнуць магчымых апёкаў
УВАГА: Змесціва бутэлек і слоічкаў для дзіця­чага харчавання перад награваннем павінна быць перамешана або ўзбоўтана. Правярайце тэмпературу прадуктаў перад спажываннем, каб пазбегнуць апёкаў.
Выкарыстоўвайце спецыяльныя трымальнікі або паль­чаткі пры зняцці стравы з печы, каб прадухіліць апёкі. Заўсёды адкрывайце кантэйнеры, пакеты з папкор­нам, кулінарныя пакеты і г.д. далёка ад твару і рук, каб пазбегнуць апёкаў парай і вывяржэння кіпення.
Каб пазбегнуць апёкаў, заўсёды правярайце тэмпературу страў і перемешвайце іх перад падачай на стол. Сачыце ўважліва за тэмпе­ратурай ежы і піцця, прызначаных дзецям і пажылым людзям.
Тэмпература кантэйнера не супадае з тэмпературай змесціва; заўсёды правярайце тэмпературу страў. Заўсёды адыходзьце ад дзвярэй печы пры іх адкрыцці, каб пазбегнуць апёкаў ад пары і цяпла. Пакрашыце фаршыраваныя запечаныя стравы пасля гатавання для выпуску пары і каб пазбегнуць апёкаў. Дзеці не павінны маць доступ да печы, каб не апякчы­ся.
Карыстанне печчу дзецьмі
УВАГА: Дазваляйце дзецям карыстацца печчу без кантроля дарослых толькі калі яны атры­малі належныя інструкцыі, і дзіця можа выка­рыстоўваць печ бяспечным спосабам і разумее наступствы няправільнага выкарыстання. Гэты прыбор не прызначаны для выкарыстання асобамі (у тым ліку дзецьмі) з абмежаванымі фізічнымі, сэнсарнымі або псіхічнымі магчы­масцямі, або пры адсутнасці вопыту і ведаў, за выключэннем выпадкаў, калі ім былі дадзены адпаведныя інструкцыі, якія датычацца выка­рыстання печчу, або пад кантролем асобы, адказнай за іх бяспеку. Дзеці павінны знахо­дзіцца пад наглядам і не ўжываць печ як цацку.
Не дазваляйце торгацца або гайдацца на дзверцы печы. Не дазваляйце забаўляцца з печчу. Дзецям трэба даваць усе важныя ўказанні па бяспецы: неабходнаcць выкарыстання трымальнікаў, асцярож­нае зняцце вечкі; надаванне асаблівай ўвагі ўпакоўцы, напрыклад для смажання, паколькі яна можа быць вельмі гарачая.
Іншыя папярэджанні
Не змяняйце канфігурацыю печы ні ў якім выпадку. Не рухайце печ падчас работы. Гэтая печ прызначана толькі для хатняга ўжывання і толькі для гатавання ежы. Яна не прызначана для камерцыйных мэтаў або лабараторнага выкарыстан­ня.
BY-7
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
Каб забяспечыць бесперабойную работу Вашай печы і пазбегнуць пашкоджанняў.
Ніколі не ўключайце пустую печ. Пры выкарыстанні посуду для смажання або сама­награвальнага матэрыялу, заўсёды кладзіце іх на тэр­мостойкі ізалятар, такі, як фарфоравая шклянка, для прадухілення пашкоджання вярчальнай платформы праз цеплавы стрэс. Тэрміны для падагрэву, пазнача­ныя ў рэцэптах страў не павінны быць перавышаны. Не выкарыстоўвайце металічны посуд, які адлюстроў­вае мікрахвалі і можа прывесці да ўтварэння элект­рычнай дугі. Не кладзіце металічныя бляшанкі ў печ. Выкарыстоўвайце толькі вярчальную платформу, пры­значаную для гэтай печы. Не ўжывайце печ без вяр­чальнай платформы. Каб пазбегнуць пажкоджання вярчальнай платформы: (а) Перад чысткай вярчальнай платформы вадой,
дазвольце ёй астыць.
(б) Не кладзіце гарачыя прадукты або посуд на халод-
ную платформу.
(в) Не кладзіце халодныя прадукты або посуд на гара-
чую платформу. Не кладзіце ніякія аб'екты на корпус печы падчас рабо­ты.
УВАГА:
Калі Вы не ведаеце, як падключыць печ, звяртайцеся да кваліфікаваных электрыкаў. Ні вытворца, ні прадавец не нясе адказнасці за шкоду, прычыненую печы, або цялесныя пашкоджанні ў выні­ку невыканання правіл працэдуры падключэння. Вадзяная пара або кроплі могуць фарміравацца на сценцы печы, вакол дзвярных затвораў і затворных паверхняў. Гэта нармальная з'ява і не з'яўляецца свед­чаннем цечы ў мікрахвалевай печы або няспраўнасці.
УСТАНОЎКА
1. Зніміце ўсе пакавальныя матэрыялы з унутра- най поласці печы. Зніміце налепку з вонкавага боку дзверы.
Не знімайце ахоўную плёнку з унутранага боку дзвярэй.
3.
Памясціце печ на роўную гарызантальную павер­хню, дастаткова трывалую, каб вытрымаць вагу печы з вагай найбольш цяжкай стравы, якая можа патэнцыйна гатавацца ў ёй. Не стаўце печ у шафу.
4. Забяспечце наяўнасць мінімум 20 см вольнага
прастору над печчу, 10 см - ззаду і 5 см з абод­вух бакоў.
НЕ ЗНІМАЙЦЕ
2. Праверце печ на наяўнасць якіх-небудзь пашко-
джанняў.
20 см
5. Бяспечна падключыце печ у стандартную элект-
рычную разетку з зазямленнем.
БЕЛАРУСКАЯ
BY-8
ПЕРАД ПАЧАТКАМ РАБОТЫ
Печ пастаўляецца наладжанай на рэжым энергаз­беражэння. Гэтая функцыя забяспечвае магчы­масць эканоміць электраэнергію, калі печ не пра­цуе. Калі Вы ўпершыню ўключыце печ, на дысплеі нічога не адлюструецца.
Для работы печы ў рэжыме энергазберажэння:
1. Падключыце печ у сетку. На дысплеі ў гэты час нічога не адлюструецца.
2.
Адчыніце і зачыніце дзверы. Дысплей пакажа ". 0".
УВАГА: Гэтая печ НЕ мае функцыі гадзінніка.
У рэжыме эканоміі энергіі, калі печ не працуе на працягу 3 хвілін (напрыклад, не націскаецца кнопка СТОП або пасля завяршэння гатавання) і больш, для таго, каб печ змагла пачаць працаваць зноў, патрэбна адчыніць і зачыніць дзверы печы.
УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ ЗВЧ
Узровень магут-
насці
ВЫСОКІ
СЯРЭДНЕ - ВЫСО-
КІ
СЯРЭДНІ
СЯРЭДНЕ - НІЗКІ
(Размарожванне)
НІЗКІ
(Размарожванне)
УВАГА: Узровень магутнасці ЗВЧ прадустаноў­лены на P100; каб змяніць яго, націсніце кнопку
УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ.
Націсніце кнопку
УЗРОВЕНЬ МА-
ГУТНАСЦІ
x1 P100 х2 P90 x3 P80 x4 P70 x5 P60 х6 P50 x7 P40 х8 P30 х9 P20
х10 P10
Працэнт
• Ваша печ мае 10 узроўняў магутнасці.
• Каб змяніць узровень магутнасці для гатавання,
Узровень магутнасці Узровень магутнасці змяняецца, паколькі энер-
Калі Вы гатуеце не на ўзроўні P100, Вы адчуе-
Праверка ЗВЧ-магутнасці Калі Вы хочаце даведацца аб узроўні магутнасці
Печ працягвае адлік, але на дысплеі будзе адлю-
націскайце кнопку УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ, пакуль на дысплеі не адлюструецца пажада­нае значэнне; затым увядзіце значэнне часу. Націсніце кнопку СТАРТ/+1хв для запуску печы.
гія перыядычна ўключаецца і выключаецца.
це пульсацыю (адключэнне і ўключэнне) ЗВЧ­энергіі падчас гатавання або размарожвання.
падчас гатавання, націсніце кнопку УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ. Пакуль Вы дакранаецеся да кнопкі УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ, узровень магутнасці будзе адлюстроўвацца на дысплеі.
строўвацца ўзровень магутнасці.
Звычайна прымяняюцца наступныя рэкамендацыі: P100/90 - (ВЫСОКІ ўзровень = 800/720 Вт) выкарыстоў-
ваецца для хуткага гатавання або награвання страў, такіх, як запяканкі, гарачыя напоі, гародніна і г.д.
P80/70 - (СЯРЭДНЕ-ВЫСОКІ ўзровень = 640/560 Вт) выкарыстоўваецца для гатавання страў з больш шчыльных прадуктаў, такіх, як смажанае мяса, мясны рулет, а таксама для больш далікатных страў, такіх, як сырны соус і бісквіты. У гэтым ска­рочанам рэжыме соус не будзе кіпець, і стравы будуць гатавацца раўнамерна.
P60/50 - (СЯРЭДНІ ўзровень= 480/400 Вт) для харчо­вых прадуктаў, якія патрабуюць працяглага часу гата­вання, напрыклад, стравы з ялавічыны. Згатаванае ў гэтым рэжыме мяса будзе больш пяшчотным.
P40/30 - (СЯРЭДНЕ-НІЗКІ ўзровень = 320/240 Вт, рэжым размарожвання) ужываецца для раўнамер­нага размарожвання прадуктаў. Гэты рэжым так­сама ідэальна падыходзіць для рысу, макаронных вырабаў, пельменяў і заварнога крэма.
P20/10 - (НІЗКІ ўзровень = 160/80 Вт) - для далікатна­га размарожвання, напрыклад, кандытарскіх выра­баў.
BY-9
РУЧНОЕ КІРАВАННЕ
Адкрыццё дзвярэй:
Для таго, каб адкрыць дзверы, націсніце на кнопку адкрыцця дзвярэй.
Запуск печы: Размясціце страву ў адпаведным кантэйнеры або непасрэдна на вярчальнай платформе. Зачыніце дзверы печы і націсніце кнопку СТАРТ/+1хв пасля выбару рэжыма гатавання.
Выкарыстоўвайце кнопку СТОП, каб:
1. Сцерці памылкі пры праграмаванні.
2. Спыніць печ часова падчас гатавання.
3. Каб адмяніць праграму падчас гатавання, націсніце кнопку СТОП двойчы.
4. Каб уключыць або выключыць рэжым аховы ад дзяцей (гл. стар. BY-14).
ЗВЧ-ГАТАВАННЕ
Ваша печ можа быць запраграміравана на тэрмін да 99 хвілін 50 секунд (99.50).
РУЧНЫ РЭЖЫМ
• Увядзіце час гатавання і ўзровень магутнасці ад P10 да P100. (гл. стар. BY-9).
• Перамяшайце або перавярніце страву, калі неабходна, 2 - 3 разы падчас гатавання.
• Пасля завяршэння гатавання накрыйце страву і пакіньце, калі рэкамендавана.
Прыклад:
Для гатавання на працягу 2 хвілін і 30 секунд на магутнасці 70Р.
1. Змяніце ўзровень
магутнасці да P70, націс­нуўшы кнопку УЗРОВЕНЬ
МАГУТНАСЦІ 4 разы.
x4
2. Увядзіце пажаданы час
гатавання, націснуўшы кнопку 1 ХВ двойчы і 10
СЕК 3 разы.
х2 x1x3
3. Націсніце кнопку
(СТАРТ)/+1хв для запус-
ку таймера.
Дысплей будзе ажыццяўляць адлік на працягу гатавання.
БЕЛАРУСКАЯ
BY-10
РАЗМАРОЖВАННЕ
РУЧНОЕ РАЗМАРОЖВАННЕ
• Увядзіце час размарожвання і ўзровень магутнасці ад P10 да P30 (гл. стар. BY-9).
• Перамяшайце або перавярніце страву, калі магчыма, 2 - 3 разы падчас размарожвання.
Пасля размарожвання накрыйце алюмініевай фольгай і пакіньце, пакуль прадукт не размарозіцца поўнасцю.
Прыклад:
Размарожванне на працягу 10 хвілін на ўзроўні P30.
1. Увядзіце ўзровень
магутнасці, націснуў­шы кнопку УЗРОВЕНЬ
МАГУТНАСЦІ 8 разоў.
х8
ЗАМЕТКІ:
Калі печ пачне гатаванне, лямпа печы загарыцца, і вярчальная платформа пачне круціцца. Калі дзверы ў працэсе гатавання адкрыты, адлік часу на лічбавым дысплеі аўтаматычна спыняецца і
пачынаецца зноў, калі дзверы закрываюцца, і націскаецца кнопка СТАРТ/+1хв. Калі Вы хочаце даведацца аб узроўні магутнасці падчас гатавання, націсніце кнопку УЗРОВЕНЬ
МАГУТНАСЦІ. Пакуль Вы дакранаецеся да кнопкі УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ, узровень магутнасці будзе адлюстроўвацца на дысплеі.
2. Увядзіце пажаданы час раз-
марожвання, націснуўшы кнопку 10 MIN аднойчы.
x1 x1
3. Націсніце кнопку
(СТАРТ)/+1хв для запус-
ку таймера.
Дысплей будзе ажыццяўляць адлік на працягу гатавання.
BY-11
ІНШЫЯ КАРЫСНЫЯ ФУНКЦЫІ
1. МУЛЬЦІ-ЭТАПНАЕ ГАТАВАННЕ
Можна запраграміраваць камбінацыю з 2 этапаў (максімум), уключаючую рэжым і час гатавання.
Прыклад:
Гатаванне: 5 хвілін на магутнасці P100 (Этап 1) 16 хвілін на магутнасці P30 (Этап 2)
ЭТАП 1
1. Выбярыце магутнасць, націснуўшы кнопку УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ аднойчы.
x1 x5
ЭТАП 2
3. Увядзіце ўзровень
магутнасці, націснуўшы кноп­ку УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ 8 разоў.
2. Увядзіце пажаданы
час гатавання, націснуў­шы кнопку 1 ХВ 5 разоў.
4. Увядзіце пажаданы
час гатавання, націснуў­шы кнопку 10 ХВ адной­чы і 1 СЕК 6 разоў.
5. Націсніце кнопку (СТАРТ)/+1хв адзін
раз, каб пачаць гатаван­не.
х8 x1 x1х6
Печ пачне гатаваць на працягу 5 хвілін на магутнасці P100 і затым 16 мінут на Р30.
2. ФУНКЦЫЯ +1 ХВІЛІНА
Кнопка СТАРТ/+1хв дазваляе печы ажыццяўляць дзве наступныя функцыі:
а. Прамы старт
Вы можаце пачаць гатаванне на магутнасці P100 на працягу 1 хвіліны,
націснуўшы кнопку СТАРТ/+1хв.
УВАГА: Каб пазбегнуць злоўжывання з боку дзяцей, кнопка СТАРТ/+1хв можа быць выкарыстана толькі на працягу 3 хвілін пасля завяршэння наступных аперацый: закрыцця дзвярэй, націскання кнопкі СТОП або пасля завяршэння гатавання.
б. Павелічэнне часу гатавання.
Вы можаце падоўжыць час гатавання шматкратна, націсківаючы кнопку СТАРТ/+1хв падчас работы печы.
УВАГА: Час гатавання можа быць павялічаны макс. на 99 хвілін.
BY-12
БЕЛАРУСКАЯ
ІНШЫЯ КАРЫСНЫЯ ФУНКЦЫІ
3. МЕНШ () і БОЛЬШ () ЧАСУ:
Кнопкі МЕНШ () ЧАСУ і БОЛЬШ () ЧАСУ дазваляюць:
• Паменшыць або павялічыць час гатавання/размарожвання падчас работы печы (толькі ў рэжыме руч­нога кіравання).
УЖЫВАННЕ КНОПАК БОЛЬШ І МЕНШ У РУЧНЫМ РЭЖЫМЕ
Націсніце кнопку МЕНШ (▼) або БОЛЬШ (▲) ЧАСУ, каб паменшыць або павялічыць час гатавання/раз- марожвання падчас работы печы (крокам ў 1 хвіліну). Агульны час гатавання можа быць павялічаны макс. на 99 хвілін.
Прыклад:
Гатаванне на магутнасці P50 на працягу 10 хвілін, затым змяншэнне часу гатавання да 2 хвілін:
1. Змяніце ўзровень
магутнасці, націснуў­шы кнопку УЗРОВЕНЬ
МАГУТНАСЦІ 6 разоў.
х6 x1 x1
4. Увядзіце пажаданы час
гатавання, націснуўшы кноп­ку МЕНШ ЧАСУ двойчы.
х2
2. Увядзіце пажаданы час
гатавання, націснуўшы кнопку 10 MIN аднойчы.
Час гатавання паменшыцца да 2 хвіліны, а адлік будзе працягвацца, напрыклад:
3. Націсніце кнопку (СТАРТ)/+1хв для
запуску таймера.
BY-13
ІНШЫЯ КАРЫСНЫЯ ФУНКЦЫІ
4. ФУНКЦЫЯ ТАЙМЕРА:
Вы можаце выкарыстоўваць таймер для адліку часу гатавання, калі мікрахвалевая печ не выкарыстоўва­ецца, напрыклад, для варэння яек на звычайнай пліце або адліку часу адпачынку посля завяршэнны гата­вання.
Прыклад:
Устаноўка таймера на 5 хвілін.
1. Націсніце кнопку ТАЙМЕР аднойчы.
x1 x5 x1
Вы можаце ўвесці любое значэнне часу да 99 хвілін 50 секунд. Каб спыніць ТАЙМЕР, націсніце кнопку СТОП.
УВАГА: ТАЙМЕР не можа ўжывацца падчас гатавання.
5. ФУНКЦЫЯ АХОВЫ АД ДЗЯЦЕЙ:
Ужывайце гэты рэжым для абмежавання доступу з боку дзяцей. У ім на дысплеі адлюструецца індыкатар CHILD LOCK, і пакуль ён гарыць, печчу немагчыма карыстацца..
а. Для ўключэння функцыі АХОВЫ АД ДЗЯЦЕЙ: Націсніце і ўтрымлівайце кнопку СТОП 3 секунды. Вы пачуеце гукавы сігнал, і загарыцца адпаведны
індыкатар.
2. Увядзіце пажаданы
час гатавання, націс­нуўшы кнопку 1 ХВ 5 разоў.
3. Націсніце кнопку (СТАРТ)/
+1хв для запуску
таймера.
Інфармацыя на дысплеі
Дысплеі адлюструе адлік часу. Калі час дасягне нуля, пачуецца гукавы сігнал.
б. Для выключэння функцыі АХОВЫ АД ДЗЯЦЕЙ: Націсніце і ўтрымлівайце кнопку СТОП 3 секунды да выключэння адпаведнага індыкатара.
BY-14
БЕЛАРУСКАЯ
АЎТАМАТЫЧНЫЯ РЭЖЫМЫ
Гатаванне і размарожванне ў аўтаматычных рэжымах дазваляе гатаваць і размарожваць, выкарыстоўваю­чы прадусталяваныя праграмы, напрыклад, АЎТА-ГАТАВАННЕ або РАЗМАРОЖВАННЕ І ГАТАВАННЕ (АЎТА­ВАГА-ГАТАВАННЕ, АЎТА-ВАГА-РАЗМАРОЖВАННЕ і ХУТКАЕ РАЗМАРОЖВАННЕ).
Рэжымы АЎТА-ВАГА-ГАТАВАННЕ / РАЗМАРОЖВАННЕ дазваляюць гатаваць або размарожваць некаторыя стравы ў запраграмаваных умовах.
Выконвайце парады ніжэй для кіравання гэтымі рэжымамі.
Рэжым АЎТА-ВАГА-ГАТАВАННЕ дае магчымасць гатаваць 3 папулярных меню. Пры гатаванні ялавічыны, націсніце кнопку АЎТА-ВАГА-ГАТАВАННЕ х1
адлюструецца на дысплеі.
Пры гатаванні ягня, націсніце кнопку АЎТА-ВАГА-ГАТАВАННЕ х2
Пры гатаванні свініны, націсніце кнопку АЎТА-ВАГА-ГАТАВАННЕ х3
Прыклад 1:
Гатаванне ялавічыны вагай 1,2 кг (папярэдне замарожанай) у рэжыме АЎТА-ВАГА-ГАТАВАННЕ.
1. Націсніце кнопку АЎТА-ВАГА-
ГАТАВАННЕ аднойчы.
x1 x12 x1
Прыклад 2:
Размарожванне кавалка мяса вагай 1,2 кг у рэжыме АЎТА-ВАГА-РАЗМАРОЖВАННЕ.
1. Увядзіце меню і вагу, націскаючы кнопку АЎТА-
ВАГА-РАЗМАРОЖВАННЕ
аднойчы.
2. Увядзіце вагу, націскаючы кнопку ВАГА, пакуль на дысплеі не адлюструецца патрэбнае значэнне.
G
2. Увядзіце вагу з дапамогай кнопак ВАГА, пакуль на дысплеі не адлюструецца патрэбнае значэнне.
адлюструецца на дысплеі.
адлюструецца на дысплеі.
3. Націсніце кнопку (СТАРТ)/+1хв
для таго, каб пачаць гата­ванне.
Дысплей будзе ажыццяўляць адлік на працягу гатавання.
3. Націсніце кнопку (СТАРТ)/+1хв для таго,
каб пачаць гатаванне.
x1 x12 x1
G
Дысплей будзе адлюстроў­ваць адлік на працягу раз­марожвання.
BY-15
РЭЖЫМ АЎТА-ВАГА-ГАТАВАННЕ
ЗНАЧЭННІ ВАГІ:
• Вагі варта акругляць да 0,1 кг, напрыклад, 0,65 кг да 0,7 кг або 0,34 кг да 0,3 кг.
• Вы можаце ўвесці значэнні вагі, кратныя 0,1 кг (гл. табліцы).
ЗАМЕТКІ:
Калі патрабуецца ўмяшальніцтва (напрыклад, перамяшаць страву), печ спыняецца і пачынае выдаваць гукавыя сігналы, і на дысплеі пачынае маргаць індыкатар. Каб прадоўжыць гатаванне, націсніце кнопку СТАРТ/+1хв.
Канчатковая тэмпература будзе вар'іравацца ў залежнасці ад пачатковай тэмпературы прадуктаў. Калі ласка, правярайце тэмпературу страў. Пры неабходнасці, Вы можаце падоўжыць час гатавання ўручную.
ТАБЛІЦА АЎТА-ВАГА-ГАТАВАННЕ
МЕНЮ ЗНАЧЭННІ ВАГІ: ПРАЦЭДУРА ГАТАВАННЯ
Ростбіф
0,1 кг - 2,0 кг
Смажанае ягня
0,1 кг - 2,0 кг
Смажаная свініна
0,1 кг - 2,0 кг
• Памясціце мяса ў форме для запякання на вярчальную платформу.
• Калі пачуеце гукавы сігнал, перавярніце.
• Пасля гатавання пакрыйце алюмініевай фольгай і пакіньце ў печы на 10 хвілін.
• Памясціце мяса ў форме для запякання на вярчальную платформу.
• Калі пачуеце гукавы сігнал, перавярніце.
• Пасля гатавання пакрыйце алюмініевай фольгай і пакіньце ў печы на 10 хвілін.
• Памясціце мяса ў форме для запякання на вярчальную платформу.
• Калі пачуеце гукавы сігнал, перавярніце.
• Пасля гатавання пакрыйце алюмініевай фольгай і пакіньце ў печы на 10 хвілін.
BY-16
БЕЛАРУСКАЯ
РЭЖЫМ ХУТКАГА РАЗМАРОЖВАННЯ
AUTOCOOK
У гэтым рэжыме можна хутка размарозіць харчовыя прадукты, і Вы можаце выбраць неабходны час для размарожвання ў залежнасці ад іх тыпу.
Прыклад: Размарожванне на працягу 10 хвілін.
1.
Увядзіце пажаданае меню, націснуўшы кнопку
ХУТКАЕ РАЗМАРОЖВАННЕ
аднойчы.
x1 x1 x1
УВАГА: Падчас працэсу размарожвання сістэма спыніцца будзе падаваць гукавыя сігналы для напаміну
перамяшаць або перавярнуць страву; пасля гэтага націсніце кнопку СТАРТ/+1хв для працягвання разма­рожвання.
2. Увядзіце пажаданы час
гатавання, націснуўшы кнопку 10 ХВ аднойчы.
3. Націсніце кнопку (СТАРТ)/+1хв для таго,
каб пачаць гатаванне.
РЭЖЫМ АЎТА-ГАТАВАННЕ
Рэжым АЎТА-ГАТАВАННЕ дазваляе гатаваць стравы, паказаныя на панэлі кіравання і ў табліцы на стар. BY-18. Трымайцеся інструкцый ніжэй, каб дасягнуць пажаданых вынікаў.
1
3
2
4
Прыклад: Гатаванне 0,3 кг рысу ў аўта-рэжыме РЫС, МАКАРОНА.
1. Увядзіце пажа-
данае меню, націс­каючы кнопку РЫС,
МАКАРОНА аднойчы.
x1 х2 x1
G
2. Увядзіце вагу з дапамогай кнопак ВАГА, пакуль на дысп­леі не адлюструецца патрэб­нае значэнне.
G
BY-17
5
7
3. Націсніце кнопку (СТАРТ)/+1хв для таго,
каб пачаць гатаванне.
6
8
РЭЖЫМ АЎТА-ГАТАВАННЕ
ВЫБАР МЕНЮ: Вы можаце выбраць рэжым гатавання націсканнем адпаведнай кнопкі на панэлі кіравання.
Рэжымы аўта-гатавання:
Прадукт Значэнне вагі:
Бульба ў мунзірах
1
2
3 Рыс, макарона 0,1 кг - 0,3 кг
4
5 Замарожаная гародніна 0,2 кг - 0,6 кг 6 Піцца 0,15 кг - 0,45 кг 7 Свежая гародніна 0,2 кг - 0,7 кг 8 Замарожаная страва 0,2 кг - 0,6 кг
ЗНАЧЭННІ ВАГІ:
• Вагі варта акругляць да 0,1 кг, напрыклад, 0,65 кг да 0,7 кг або 0,34 кг да 0,3 кг.
ЗАМЕТКІ:
• Калі трэба перамяшаць або перавярнуць страву падчас гатавання ў аўтаматычных рэжымах, печ спы­ніцца, Вы адчуеце гукавы сігнал, а на дысплеі адлюструецца адлік часу, які застаўся да заканчэння гата­вання. Каб прадоўжыць гатаванне пасля пераварочвання стравы, націсніце кнопку СТАРТ/+1хв.
• Канчатковая тэмпература будзе вар'іравацца ў залежнасці ад пачатковай тэмпературы прадуктаў. Калі ласка, правярайце тэмпературу страў. Пры неабходнасці, Вы можаце падоўжыць час гатавання ўруч­ную.
• Вынікі гатавання ў аўтаматычных рэжымах залежаць ад формы і памераў прадуктаў, а таксама ад вашых пажаданняў. Калі Вы не задаволены вынікам, Вы можаце ўвясці пажаданы час гатавання ўручную.
(порцыя 230 гр)
Награванне гарбаты/
кавы (200 мл/шклянка)
Папкорн
(100 гр)
1 - 3 штукі
1 - 3 шклянкі
1
ЗАМЕТКІ:
1. Для напояў і бульбы параметры на дысплеі
азначаюць не вагу, а колькасць порцый.
2. Для гатавання 100 гр папкорну націсніце кнопку ПАПКОРН адзін раз, затым кнопку СТАРТ/+1хв
для запуску печы; калі запраграмаваны час для гатавання 100 гр папкорну не падыходзіць, націсніце кнопку ПАПКОРН двойчы, затым увядзіце час і націсніце кнопку СТАРТ/+1хв для пачатку гатавання.
3. Падчас гатавання ў рэжымах Рыс, макарона і Замарожанае мяса печ спыніцца і будзе пада­ваць гукавыя сігналы для напаміну перамяшаць або перавярнуць страву; пасля гэтага націсніце кнопку СТАРТ/+1хв для працягвання гатавання.
BY-18
БЕЛАРУСКАЯ
ДОГЛЯД І ЧЫСТКА
УВАГА: НЕ ЎЖЫВАЙЦЕ КАМЕРЦЫЙНЫЯ СРОД КІ ДЛЯ ЧЫСТКІ, А ТАКСАМА ПАРАВЫЯ, АБРАЗ ІЎНЫЯ АЛЬБО ЛЮБЫЯ, ШТО ЗМЯШЧАЮЦЬ ГІДРАХЛАРЫД НАТРЫЯ SODIUM HYDROXIDE НА НІЯКІХ ЧАСТКАХ ВАШАЙ ПЕЧЫ.
ЧЫСЦІЦЕ ПЕЧ РЭГУЛЯРНА І ВЫДАЛЯЙЦЕ АДКЛАДЫ ЕЖЫ. Непадтрыманне печы ў чыстым стане можа прывесці да пашкоджання паверхні, што можа паменшыць тэрмін службы і, магчыма, прывесці да небяспечнай сітуацыі.
Знешні корпус печы
Знешні корпус Вашай печы лёгка ачышчаецца мяк­кім мылам і вадой. Выдаляйце рэшткі мыла вільгот­най тканінай і працірайце корпус мяккім ручніком.
Панэль кіравання
Адчыніце дзверы перад чысткай, каб дэзактывізі­раваць сістэму кантроля печы. Варта праяўляць асцярожнасць падчас чысткі кантрольнай панэлі печы. Выкарыстоўваючы тканіну, намочаную ў вадзе, акуратна працярыце панэль, пакуль яна не стане чыстай. Пазбягайце выкарыстання празмер­най колькасці вады. Не ўжывайце ніякіх хімічных або абразіўных сродкаў.
Унутраны корпус печы
1. Для падтрымання чысціні працірайце корпус любой мяккай вільготнай тканінай або губ­кай пасля кожнага выкарыстання, калі печ яшчэ цёплая. Для выдалення больш сур'ёзных
забруджванняў выкарыстоўвайце мяккае мыла і некалькі разоў працярыце паверхню вільготнай анучай, пакуль не будуць выдалены ўсе рэшткі. Не знімайце пакрыццё хвалявода.
2. Упэўніцеся, што мяккае мыла і вада не прані­каюць у невялікія адтуліны ў сценах, што можа нанесці шкоду печы.
3. Не ўжывайце чысцячыя сродкі тыпу спрэй на ўнутраным корпусе печы.
Сачыце за чысцінёй пакрыцця хвалявода. Пакрыццё хвалявода зроблена з адчувальных матэрыялаў і павінна чысціцца з асцярожнасую (трымайцеся інструкцый уверсе). УВАГА: Ужыванне празмернай колькасці вады можа пашкодзіць пакрыццё хвалявода. Пакрыццё хвалявода з'яўляецца расходнай част­кай і без належнай чысткі запатрабуе замены.
Вярчальная платформа і ролікавая апора
Вярчальную платформу і ролікавую апору трэба мыць мыльнай вадой і высушваць мяккім ручні­ком. Яны таксама могуць мыцца ў пасудамыечнай машыне.
Дзверы
Каб ачысціць усе сляды гразі, рэгулярна працірай­це дзверы, дзвярныя затворы і затворныя паверхні з усіх бакоў мяккай вільготнай тканінай. Не выка­рыстоўвайце абразіўныя чысцячыя сродкі.
УВАГА: Не ўжывайце паравыя ачышчальнікі.
ВЫКЛІК ДАПАМОГІ
Калі ласка, праверце перад зваротам у сэрвіс.
1. Сілкаванне Праверце, ці правільна штэпсель падключаны да разеткі. Праверце, ці нармальна функцыянуе засцерагальнік / выключальнік.
2. Памясціце шклянку з вадой (прыбл. 150 мл) у печ і зачыніце дзверы. Запраграміруйце печ на адну хвіліну на магутнасць P100 і ўключыце печ. Лямпачка загараецца? ТАК НЕ Вярчальная платформа круціцца? ТАК НЕ УВАГА: Вярчальная платформа круціцца ў абоіх напрамках. Ці працуе вентылятар? (Памясціце далонь па-за вентыляцыйных адтулін і праверце рух паветра.) Пасля работы на пряцягу 1 мінуты ці чутны гукавы сігнал? ТАК НЕ Ці ўключаецца індыкатар "Гатаванне ў працэсе"? ТАК НЕ Ці шклянка з вадой становіцца гарачай? ТАК НЕ
Калі Вы адказалі “НЕ” на любое з пытанняў, звяжыцеся з дылерам або аўтарызаваным агентам SHARP. См. інструкцыю наконт адрасоў сэрвіснай дапамогі.
УВАГА: Калі Вы многа гатуеце ў рэжыме P100 (800 Вт), магутнасць печы аўтаматычна знізіцца, каб пазбег­нуць перагрэву. (Узровень магутнасці ЗВЧ будзе зніжаны.)
Рэжым гатавання
ЗВЧ P100
Стандартны час
20 хвіліны
BY-19
ТАК НЕ
ШТО ТАКОЕ МІКРАХВАЛІ?
Мікрахвалі падобны тэле- або радыёхвалям.
Электрычная энергія канверсуецца ў мікрахвале­вую энергію, якая напраўляецца ва ўнутраны кор­пус печы праз хвалявод. Каб пазбегнуць забрудж­вання хвалявода, ён абаронены пакрыццём.
Мікрахвалі не пранікаюць скрозь метал, таму печ мае металічны корпус і дробную металічную сетку на дзвярах.
Падчас гатавання мікрахвалі часам адскокваюць ад сценак печы.
Мікрахвалі пранікаюць скрозь пэўныя матэрыялы, такія, як шкло, пластык, што дазваляе прадуктам награвацца. (Гл. раздзел "Прыдатны посуд" на стар. BY-21)
Вада, цукар і тлушч, якія змяшчаюць харчовыя прадукты, паглынаюць мікрахвалі і выклікаюць іх вібрацыю ; у выніку трэння ствараецца цяпло.
Награванне, ствараемае мікрахвалевай энергіяй, пачынаецца са знешніх абласцей прадуктаў, пера­мяшчаючыся да цэнтру, як гэта адбываецца ва ўмовах канвейцыйнага гатавання. З гэтай прычы­ны важна перавярочваць і перамешваць стравы, якія гатуюцца ў мікрахвалевай печы.
Пасля завяршэння гатавання печ аўтаматычна спыняецца.
Важнай асаблівасцю гатавання ў мікрахвалевай печы з'яўляецца час "адпачынку", калі цяпло ў зга­таваных стравах раўнамерна размяркоўваецца.
BY-20
БЕЛАРУСКАЯ
ПРЫДАТНЫ ПОСУД
ШКЛО І КЕРАМІЧНАЕ ШКЛО
Цеплаўстойлівы шкляны посуд з'яўля­ецца прыдатным і вельмі зручным. За працэсам гатавання можна назіраць з усіх бакоў. Ён не павінны, аднак,
змяшчаць ніякі метал (напрыклад, свінцовы крышталь), мець металічныя ўкрапіны або ўпрыгожанні (напрыклад, залаты край, сіняе кобальтавае пакрыццё).
КЕРАМІЧНЫ ПОСУД
Як правіла, прыдатны. Посуд павінны быць гла­зураваны, паколькі ў кераміку без палівы можа трапіць вільгаць. Вільгаць выклікае награванне матэрыялу, што можа яго разбурыць. Калі Вы не ўпэўненыя, ці прыдатны Ваш посуд для мікра­хвалевай печы, трэба правесці выпрабаванне яго прыдатнасці.
ФАРФОР
Вельмі прыдатны. Упэўніцеся, што фарфор не мае ўкрапінаў з золата або срэбра і не змяшчае метал.
ПЛАСТЫКАВЫ І ПАПЯРОВЫ ПОСУД
Пластыкавыя або папяровыя кантэйнеры, пры­значаныя для мікрахвалевых печаў, якія могуць вытрымаць цяпло, падыходзяць для размарож­вання, награвання і гатавання ежы. Калі ласка, выконвайце інструкцыі вытворцы. Цеплаўстойлівая папера, прызначаная для мікра­хвалевых печаў, таксама з'яўляецца прыдатнай. Калі ласка, выконвайце інструкцыі вытворцы.
ЗВЧ  ФОЛЬГА
ЗВЧ - фольга або тэрмостойкая плёнка вельмі падыходзіць для пакрыцця і ўпакоўкі прадуктаў. Калі ласка, выконвайце рэкамендацыі вытворцы.
ПАКЕТЫ ДЛЯ СМАЖАННЯ
Могуць выкарыстоўвацца ў мікрахвалевай печы. Металічная прышчэпка не падыходзіць для фікса­вання краю, паколькі плёнка пакета можа распла­віцца. Зафіксуйце край пакета ніткай і пракаліце некалькі разоў відэльцам. Нетэрмастойкія пакеты не рэкамендуюцца для выкарыстання ў мікрахва­левай печы.
Прытрымлівайцеся часу, прыведзенага ў інструк­цыі завода-вытворцы. Празмерны час нагрэву можа прывесці да пашкоджання платформы або ўключэння сістэмы бяспекі, якая выключыць печ.
МЕТАЛ
Наогул метал не павінны выкарыстоўвацца, паколькі мікрахвалі не праходзяць праз метал і, такім чынам, не могуць дасягнуць ежы. Ёсць, аднак, выключэнні: невялікія палоскі алюмініевай фольгі могуць быць выкарыстаны для пакрыцця пэўнай часткі прадуктаў харчавання, так што яны не награваюцца занадта хутка (напрыклад, куры­ныя крылцы). Малыя металічныя шампуры і алю­мініевыя кантэйнеры могуць быць выкарыстаны. Яны, аднак, павінны быць маленькімі ў параўнанні з аб'ёмам ежы, напрыклад, алюмініевыя кантэй­неры павінны ад рэкамендуем Вам заўсёды перакладваць прадукты харчавання ў посуд, які падыходзіць для выкары­стання ў мікрахвалевай печы. Пры выкарыстанні алюмініевых кантэйнераў або іншага металічнага посуду паміж імі і сценамі павінна заставацца шчыліна прыбл. 2 см, інакш сцены могуць пашко­дзіцца ў выніку магчымага іскрэння.
2
3
/
да
/
запаўняцца ежай. Мы
3
4
НІЯКІЯ ПРЫЛАДЫ НЕ ПАВІННЫ ЗМЯ ШЧАЦЬ МЕТАЛІЧНЫХ ДЭТАЛЯЎ - шру-
баў, паласоў або ручак.
ВЫПРАБАВАННЕ ПРЫДАТНАСЦІ ПОСУДУ
Калі вы не ўпэўнены, ці прыдатны Ваш посуд для выкарыстання ў мікра­хвалевай печы, трэба правесці наступ­нае выпрабаванне: памясціце яго ў
напоўненым 150 мл вады, унутры або побач. Уключыце печ на 800 Вт на 1 - 2 хвіліны. Калі посуд застаецца халодным або цёплым навобмацак, ён падыходзіць. Не выкарыстоўвайце гэты тэст на пластыкавым посудзе: гэта можа прывесці да яго расплаву.
печы разам са шкляным кантэйнерам,
ТАЛЕРКА ДЛЯ СМАЖАННЯ
Асаблівая мікрахвалевая талерка зроблена з керамічнага шкла з базай з металічнага сплаву, які дазваляе харчовым прадуктам падсмажвацца. Выкарыстанне такой талеркі неабходна ажыц­цяўляць разам з ізалятарам, напрыклад, фар­форавай талеркай, якая павінна знаходзіцца паміж талеркай для смажання і платформай.
BY-21
ПАРАДЫ І ПАДСКАЗКІ
НАСТРОЙКІ ЧАСУ
Размарожванне, паўторнае награванне і гатаванне ў мікрахвалевай печы займае, як правіла, значна менш часу, чым у звычайнай духоўцы або пліце. Таму Вам неабходна звяртацца да гэтай кнігі за рэкамендацыямі наконт часу гатавання. Лепш устанавіць менш часу, чым больш. Правярайце тэмпературу страў пасля гатавання. Калі страва не згатавалася поўнасцю, прадоўжыце яго.
ПАЧАТКОВЫЯ ТЭМПЕРАТУРЫ
Час для размарожвання, нагрэву і гатавання залежыць ад пачатковай тэмпературы прадуктаў. Глыбока замарожаныя харчовыя прадукты, заха­ваныя ў лядоўні, патрабуюць больш часу, чым пра­дукты, захаваныя пры пакаёвай тэмпературы. Для разагравання і прыгатавання ежы мяркуецца сярэдняя тэмпература (у халадзільніку - каля 5°С, у пакоі - каля 20°С). За тэмпературу глыбока замаро­жанага прадукту лічыцца за -18°C.
ЧАС ГАТАВАННЯ
Усе названыя прамежкі часу ў гэтай кнізе з'яў­ляюцца рэкамендацыямі і могуць вар'іравацца ў залежнасці ад пачатковай тэмпературы, вагі і стану прадуктаў (змяшчэння вады, тлушчу г.д.).
СОЛЬ, СПЕЦЫІ І ТРАВЫ
Ежа, згатаваная ў мікрахвалевай печы, захоўвае свой характэрны смак лепш, чым згатаваная тра­дыцыйнымі метадамі. З гэтай прычыны Вы павінны выкарыстоўваць соль з асцярожнасцю, звычай­на лепш дадаць яе толькі пасля гатавання. Соль паглынае вадкасць і сушыць знешні слой стравы. Травы і спецыі можна ўжываць як звычайна.
ДАДАННЕ ВАДЫ
Гародніна і іншыя прадукты з высокім змяшчэн­нем вады могуць гатавацца ва ўласным саку або з дабаўленнем вады. Гэта гарантуе захаванне вітамі­наў і мінералаў.
ПРАДУКТЫ Ў СКУРЫ АБО ЛУПІНЕ
Такія прадукты, як каўбаса, птушка, печаная бульба, таматы, яблыкі, яечны жаўток і г.д. патрэбна пра­калоць відэльцам або невялікай драўлянай палач­кай. Гэта дазволіць выйсці пары без пашкоджання скуры або лупіны.
ГЛЫБОКІ І МЕЛКІ ПОСУД
Калі абодва кантэйнеры маюць аднолькавы аб'ём, гатаванне ў глыбокім патрабуе больш часу. Таму варта ўжываць плоскія і шырокія кантэйнеры, з вялікай плошчай паверхні. Выкарыстоўвайце глы­бокія кантэйнеры толькі калі ёсць небяспека пера­гатавання, напрыклад, пры гатаванні локшыны, рысу, малака і г.д.
КРУГЛЫ І АВАЛЬНЫ ПОСУД
Прадукты гатуюцца больш раўнамерна ў круглых або авальных, чым у прамавугольных кантэйне­рах, паколькі мікрахвалевая энергія канцэнтруец­ца ў кутах, і прадукты харчавання ў гэтых раёнах могуць пераварыцца.
НАКРЫВАННЕ
Накрыванне вечкай захоўвае вільгаць унутры пра­дукту і скарачае час гатавання. Выкарыстоўвайце вечку або мікрахвалевую фольгу. Прадукты хар­чавання, якія павінны быць хрусткімі, напрыклад, катлета або курыца, не павінны гатавацца накры­тымі. Як правіла, усё, што накрываецца ў звычайнай духоўцы, павінна таксама гатавацца накрытым у мікрахвалевай печы і наадварот.
ПЕРАВАРОЧВАННЕ
Прадукты сярэдніх памераў, такія, як гамбургеры і стэйкі, патрэбна пераварочваць адзін раз пад­час гатавання з тым, каб скараціць час гатавання. Вялікія прадукты, такія, як мясныя рулеты, куры, трэба пераварочваць некалькі разоў падчас гата­вання, паколькі верхні бок атрымлівае больш мік­рахвалевай энергіі і можа высахнуць.
ЧАС "АДПАЧЫНКУ"
"Адпачынак" з'яўляецца адным з найбольш важ­ных правіл пры гатаванні ў ЗВЧ-печы. Амаль усім прадуктам, якія размарожваюцца, разаграваюцца або гатуюцца ў мікрахвалевай печы, патрабуецца пэўная колькасць часу пасля гатавання, падчас каторага тэмпература і вільгаць у гатовай страве раўнамерна размяркоўваюцца.
ВЯЛІКІЯ І МАЛЫЯ КОЛЬКАСЦІ
Час гатавання ў ЗВЧ печы напрамую залежыць ад колькасці прадукту. Гэта азначае, што невялікія порцыі гатуюцца хутчэй, чым вялікія. Як правіла: ДВАЙНЫ АБ'ЁМ = АМАЛЬ ДВАЙНЫ ЧАС ПАЛОВА АБ'ЁМУ = ПАЛОВА ЧАСУ
БЕЛАРУСКАЯ
BY-22
ПАРАДЫ І ПАДСКАЗКІ
ПАСКАРАЛЬНІКІ ДЛЯ СМАЖАННЯ
Пасля больш 15 хвілін гатавання прадукт пачынае падсмажвацца, хоць і ў меншай ступені, чым пры канвенцыйных метадах гатавання. Каб атрымаць апетытную карычневую скарынку, Вы можаце выкарыстоўваць паскаральнікі для смажання. Яны адначасова выступаюць у якасці прыправы.
У прыведзенай ніжэй табліцы Вы знойдзеце нека­торыя прапановы для ўжывання рэчываў, якія можна выкарыстоўваць для падсмажвання.
ПАСКАРАЛЬНІК ДЛЯ СМАЖАННЯ
Растопленае сметанковае масла і сушаная папрыка Сушаная папрыка
Соевы соус Соус барбекю і Вустэршырскі соус, падліва
Бекон або сушаная цыбуля
Какава, шакаладныя шматкі, глазура з цукру, мёд і джэм
Птушка
Запечаныя стравы
Мяса і птушка Смажаныя стравы, рызале і г.д.
Запечаныя, падсмажаныя стравы, супы, шашлыкі Тарты і дэсерты
НАГРАВАННЕ
Гатовыя стравы ў алюмініевых кантэйнерах
трэба выняць з алюмініевых кантэйнераў і награваць у прыдатным посудзе.
Зніміце пакрыццё з тары.
Ежа павінна быць пакрытая мікрахвалевай фоль-
гай, талеркай або вечкай, каб страва не высахну­ла наверсе. Напоі не патрэбна накрываць.
Для награвання вадкасцяў, такіх, як вада, кава,
гарбата або малако, пастаўце ў посуд шкляную палачку для размешвання.
Калі магчыма, перамешвайце страву час ад
часу, каб забяспечыць раўнамернае размярка­ванне тэмпературы.
Указаныя значэнні часу гатавання разлічаны
для прадуктаў пакаёвай тэмпературы 20°C. Час нагрэву для замарожаных прадуктаў харчаван­ня павінны быць крыху павялічаны.
Пасля нагрэву пакіньце страву пастаяць на пра-
цягу 1-2 хвілін, каб унутраная тэмпература раў­намерна размеркавалася (час "адпачынку").
Усе названыя прамежкі часу з'яўляюцца рэкамен­дацыямі і могуць вар'іравацца ў залежнасці ад пачатковай тэмпературы, вагі, змяшчэння вады, тлушчу або выніку, якога Вы хочаце дасягнуць.
РАЗМАРОЖВАННЕ
Ваша мікрахвалевая печ ідэальна падыходзіць для размарожвання. Працэс размарожвання ў ЗВЧ­печы, як правіла, значна карацей, чым традыцый­нымі метадамі.
СТРАВА
Проста выньце замарожаны прадукт з упакоўкі і пакладзіце на талерку для адтайвання.
УЖЫВАННЕ
Нанясіце на птушку сумесь з масла і папрыкі Пасыпце папрыкай
Палейце соусам Палейце соусам
Пасыпце кавалачкамі беко­на або сушанай цыбулі Пасыпце зверху пірожных і дэсертаў або выкарыстоўвайце для глазуры
СКРЫНІ І КАНТЭЙНЕРЫ
Скрыні і кантэйнеры, прыдатныя для ўжывання ў мікрахвалевых печах, таксама падыходзяць для размарожвання і нагрэву ежы, паколькі яны могуць вытрымліваць як нізкія (да -40°C) тэмпера­туры ва ўмовах глыбокай замарозкі, так і высокія (да 220°С). Вы можаце выкарыстоўваць адзін кан­тэйнер для замарожвання, размарозкі, нагрэву і гатавання прадуктаў харчавання.
НАКРЫВАННЕ
Накрыйце тонкія часткі прадуктаў невялікімі палоскамі алюмініевай фольгі перад размарож­ваннем. Размарожаныя або цёплыя часткі таксама павінны накрывацца алюмініевымі паласамі пад­час адтайвання. Гэта спыняе разаграванне тонкіх частак у час, калі тоўстыя размарожваюцца.
НАСТРОЙКІ
Лепш увесці занадта нізкія параметры, чым занад­та высокія. Тым самым Вы можаце быць упэўнены, што прадукт размарозіцца раўнамерна. Калі мікрахвалевыя ўстаноўкі занадта высокія, паверхня прадукта пачне гатавацца, калі ўнутры ён застанецца замарожаным.
BY-23
ПАРАДЫ І ПАДСКАЗКІ
ПЕРАВАРОЧВАННЕ / ПЕРАМЕШВАННЕ
Амаль усе стравы павінны пераварочвацца або перамешвацца час ад часу. Як мага раней, раздзя­ліце камякі і раўнамерна размяркуйце страву.
МАЛЫЯ АБ'ЁМЫ
Размарожваюцца хутчэй і раўнамерней, чым вялі­кія. Мы рэкамендуем Вам замарожваць прадукты малымі порцыямі, тым самым Вы зможаце згата­ваць цэлае меню хутка і лёгка.
ДАЛІКАТНЫЯ ПРАДУКТЫ І СТРАВЫ
Такія прадукты, як пірожныя, вяршкі, сыр і хлеб, трэба размарозіць часткова і затым пакінуць пры пакаёвай тэмпературы. Тым самым Вы пазбегнеце сітуацыі, калі паверхня прадукта пачне гатавацца, а ўнутры ён застанецца замарожаным.
ЧАС "АДПАЧЫНКУ"
"Адпачынак" - асабліва важны час у працэсе раз­марожвання, паколькі яно працягваецца на пра­цягу гэтага перыяду. У табліцы размарожвання Вы знойдзеце неабходныя значэнні часу "адпачынку" для розных прадуктаў. Тоўстыя, шчыльныя харчо­выя прадукты патрабуюць больш часу, чым тонкія і порыстыя. Калі прадукт не адтаяў дастаткова, Вы можаце працягваць размарожванне ў мікра­хвалевай печы або падоўжыць час "адпачынку". У канцы "адпачынку" трэба згатаваць размарожаны прадукт як мага хутчэй і не замарожваць яго паў­торна.
ГАТАВАННЕ СВЕЖАЙ ГАРОДНІНЫ
Набываючы гародніну, выбірайце плады пры-
блізна аднолькавага памеру. Гэта асабліва важна, калі Вы хочаце згатаваць гародніну цал­кам (напрыклад, вараная бульба).
Вымыйце гародніну перад гатаваннем, ачысці-
це яе і толькі пасля ўзважвайце неабходную колькасць для рэцэпту і наразайце.
Дадайце прыправу па смаку, але лепш дада-
ваць соль пасля гатавання.
Дадайце каля 5 ст.л. вады на кожныя 500
гр гародніны. Гародніна з большай колька­сцю клятчаткі патрабуе крыху больш вады. Інфармацыю аб гэтым можна знайсці ў табліцы.
Гародніну, як правіла, трэба гатаваць пад веч-
кай. Прадукты з высокім змяшчэннем вільгаці, напрыклад, цыбулю або бульбу, можна гата­ваць у мікрахвалевай фользе без дадання вады.
Пасля паловы належнага часу гатавання, гарод-
ніну трэба перамяшаць і перавярнуць.
Пасля гатавання пакіньце страву з гародніны
на 2 хвіліны, каб тэмпература раўнамерна раз­меркавалася (час "адпачынку").
Усе названыя прамежкі часу з'яўляюцца рэка-
мендацыямі і могуць вар'іравацца ў залежнасці ад пачатковай тэмпературы, вагі, тыпу і стану гародніны. Чым больш свежая гародніна, тым карацей час гатавання.
ГАТАВАННЕ МЯСА, РЫБЫ І ПТУШКІ
Набываючы прадукты харчавання, выбірайце
іх прыблізна аднолькавага памеру. Гэта будзе гарантаваць, што яны згатуюцца раўнамерна.
Перад гатаваннем прамыйце мяса, рыбу і птуш-
ку пад халоднай праточнай вадой і абсушыце папяровым ручніком. Гатуйце як звычайна.
Ялавічына павінна быць добра адбітая і мець як
мага менш храсткаў.
Хаця кавалкі могуць быць аднолькавага паме-
ру, кулінарныя вынікі могуць адрознівацца. Гэта тлумачыцца, у тым ліку, тыпам прадукту, колькасцю тлушчу і вільгаці, а таксама тэмпера­турай перад гатаваннем.
Пасля гатавання на працягу 15 хвілін страва
пачынае падсмажвацца, але гэты працэс можа быць паскораны за кошт выкарыстання паска­ральнікаў для смажання. Калі Вы хочаце, каб паверхня стравы была хрусткай, варта выкары­стоўваць або спецыяльныя талеркі для смажан­ня, або падсмажыць страву на пліце, а затым згатаваць у мікрахвалевай печы. Такім чынам Вы адначасова атрымаеце аснову для соусаў.
Перавярніце вялікія кавалкі мяса, рыбы або
птушкі праз палову патрэбнага часу гатавання, каб яны раўнамерна гатаваліся з усіх бакоў.
Пасля гатавання смажанага мяса, накрыйце яго
алюмініевай фольгай і пакіньце на 10 хвілін (час "адпачынку"). У гэты перыяд мяса працягвае смажыцца, вадкасць раўнамерна размяркоўва­ецца, і мяса застаецца максімальна сочным.
РАЗМАРОЖВАННЕ І ГАТАВАННЕ
Глыбока замарожаныя стравы можна размарозіць і згатаваць у мікрахвалевай печы паслядоўна, у адным працэсе. Вы знойдзеце некалькі пры­кладаў у табліцы. Таксама глядзіце агульныя рэкамендацыі, дадзеныя ў раздзелах "Разагрэў" і "Размарожванне". Калі ласка, звярніцеся да інструкцыі вытворцы на ўпакоўцы пры гатаванні замарожаных страў. Яны звычайна ўказваюць дакладны час гатавання і даюць неабходныя рэка­мендацыі.
БЕЛАРУСКАЯ
BY-24
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Напружанне лініі пераменнага току Засцерагальнік/аўтаматычны выключальнік Патрабуемае сілкаванне: ЗВЧ Выхадная магутнасць: ЗВЧ Рэжым эканоміі энергіі Частата ЗВЧ Знешнія памеры Памеры ўнутранага корпусу Ёмістасць печы Вярчальная платформа Вага
* Гэты прадукт адказвае патрабаванням еўрапейскага стандарту EN55011. У адпаведнасці з гэтым стандартам, гэты прадукт класіфікуецца як абсталяванне групы 2 класа B. Група 2 азначае, што гэтае абсталяванне генерыруе радыёчастотную энергію ў форме электрамагніт-
ных праменяў для тэрмічнай апрацоўкі прадуктаў харчавання. Абсталяванне класа B азначае, што яно прыдатнае для выкарыстання ва ўнутраных памяшканнях. ** Ёмістасць разлічваецца шляхам вымярэння максімальнай шырыні, глыбіні і вышыні. Фактычная ёмі-
стасць з'яўляецца меншай.
У РАМКАХ ПАЛІТЫКІ БЕСПЕРАПЫННАГА ПАЛЯПШЭННЯ, МЫ ПАКІДАЕМ ЗА САБОЙ ПРАВА ЗМЯНЯЦЬ
ДЫЗАЙН І ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ БЕЗ ПАПЯРЭДНЯГА АПАВЯШЧЭННЯ.
: 230 V, 50 Hz, адна фаза : 10 A : 1200 Вт : 800 Вт (IEC 60705) : менш за 0,5 Вт : 2450 MHz*(Група 2 / Клас B) : 452 мм (ш) x 262 мм (в) x 370 мм (г)** : 315 мм (ш) x 210 мм (в) x 314 мм (г)** : 20 л** : ø 245 мм : прыкл. 12 кг
BY-25
SHARP ELECTRONICS (EUROPE) GmbH Sonninstraße 3, D-20097 Hamburg
Надрукавана ў Кітае
Loading...